Пра гэта «Свабодзе» паведаміла актывістка Кася Галіцкая, якая была на судзе. «

Зьміцер распавёў у судзе, што міліцыянты Бегуноў і Давыдзюк проста перавялі яго з камэры ў дзяжурны пакой і там аформілі пратакол, што ён нібыта брыдкасловіў на прыпынку грамадзкага транспарту. Судзьдзя з гэтым пагадзілася.
У нас ёсьць меркаваньне, што такія дзеяньні зьвязаныя з будучым прыездам у Менск Уладзімера Пуціна — актывістаў адмыслова „закрываюць“, як „закрылі“ і праваабаронцу Алега Воўчака», — кажа Кася Галіцкая.

Паводле яе, Зьміцер Крамянецкі выглядаў у судзе стомленым. «Ня дзіва, бо фактычна ўсю вясну ён правеў на Акрэсьціна», — мяркуе Кася Галіцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?