На 1,1% выраслі ў Беларусі спажывецкія цэны з 1 па 22 мая, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. За першы тыдзень месяца павелічэнне склала 0,6%, за другі — 0,3%, за трэці — 0,2%.

Найбольш значна з пачатку мая падаражэлі капуста свежая (105,5%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (7%), масла, свініна (акрамя бескасцёвага мяса), ялавічына бескасцёвая (5,3—5,7%), каўбаса вараная першага гатунку і паўвэнджаная, гарэлка, малако і малочныя прадукты (3,4—4,2%), напоі безалкагольныя, ялавічына (акрамя бескасцёвага мяса), піва, печыва (1,4—2,6%), тканіны (1,4%), адзенне, абутак, посуд, шпалеры (0,6—0,9%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (8,2%), бытавыя паслугі (2,2%), паслугі культуры (1,5%).

Патаннелі яйкі курыныя (на 6,3%), грэчка (на 1,9%), бульба (на 1,7%), проса (на 1,2%), алей (акрамя аліўкавага; на 0,7%), цыбуля (на 0,4%).

За студзень—красавік цэны выраслі на 6,8%, з улікам трох тыдняў мая — на 8%. Урад разлічвае ўтрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19—22%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?