Указ № 241 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці ювелірнага холдынгу» падпісаў 24 мая Аляксандр Лукашэнка.

Паводле дакумента, кіруючай кампаніяй ювелірнага холдынгу з’яўляецца ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь», яго ўдзельнікамі стануць ААТ «Крышталь», ААТ «Белювеліргандаль» і ЗАТ «Белгран».

«Нормы і палажэнні гэтага нарматыўнага прававога акта, якія прадугледжваюць спрашчэнне падаткаабкладання, руху фінансавых і асноўных сродкаў, стварэнне адзінай гандлёвай сеткі, прынятыя ў мэтах кансалідацыі намаганняў удзельнікаў холдынгу на развіццё ювелірнай вытворчасці і алмазаапрацоўкі, продаж вырабленай імі прадукцыі (у тым ліку на экспарт), а таксама на вырашэнне задач імпартазамяшчэння аналагічнай прадукцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Фарміраванне і функцыянаванне ў краіне ювелірнага холдынгу «дазволіць аптымізаваць пастаўкі ювелірнай прадукцыі беларускай вытворчасці ў рознічную гандлёвую сетку; максімальна выкарыстоўваць магутнасці, сканцэнтраваць тэхнічны персанал, вызваліць плошчы для вытворчасці ювелірных вырабаў сучаснага дызайну». «Гэта таксама дазволіць павялічыць эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці арганізацый, што ўваходзяць у холдынг, шляхам правядзення адзінай тэхнічнай, таварнай, цэнавай, збытавай і закупачнай палітыкі, а таксама ўзровень іх спецыялізацыі і прадукцыйнасці працы», — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?