Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі падрыхтавала і накіравала ў Савет Міністраў законапраект аб амністыі, які прадугледжвае вызваленне да 3 ліпеня каля 2800 чалавек. Паводле гэтай амністыі з беларускіх выпраўляльных установаў закрытага тыпу могуць выйсці каля 2100 чалавек, і 700 — з установаў адкрытага тыпу.

Таксама законапраект прадугледжвае магчымасць скараціць тэрміны адбывання пакарання на адзін год для 7000 асуджаных з установаў закрытага тыпу і 900 — з установаў адкрытага тыпу.

Умоваю для вызвалення паводле амністыі ёсць пакрыццё шкоды, нанесенай незаконнымі дзеяннямі асуджанага. Таксама неабходна атрымаць станоўчую характарыстыку з месцаў адбывання пакарання і не мець ранейшага вызвалення ў сувязі з амністыяй.

Праваабаронца Павел Сапелка лічыць, што пад амністыю могуць трапіць некаторыя палітвязні.

«Апошнім часам амністыя пачала праводзіцца кожныя два гады, і пад сёлетнюю маюць трапіць некаторыя палітвязні.

Спадзяемся, што вызваляць Севярынца і Францкевіча, некаторым маюць скараціць тэрмін, але ўсё будзе залежаць ад справаў кожнага асуджанага. Калі будзе воля зверху, то любому палітвязню могуць закрыць выхад», —
адзначае праваабаронца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?