У Пецярбургу праходзіць апазіцыйная акцыя «Кантрольны шпацыр»,

удзельнікі нясуць белыя стужкі і паветраныя шары, спяваюць песні, ядуць марозіва.

Удзельнікі «шпацыру» не выкрыкваюць лозунгаў і не маюць плакатаў.

Дайшоўшы да плошчы Мастацтваў, удзельнікі шпацыру пачалі вадзіць карагод вакол помніка Пушкіну.
Некаторыя з іх чыталі вершы і заклікалі мінакоў далучыцца да іх. Праз нейкі час удзельнікі гулянняў пакінулі плошчу і вярнуліся на Неўскі праспект. Тым жа маршрутам яны маюць намер вярнуцца назад - на Ісакіеўскую плошчу.

Паліцыянты не перашкаджаюць, толькі кантралююць, каб людзі пераходзілі дарогу на зялёнае святло і не перашкаджалі праезду транспарту.

Усю дарогу ад Ісакіеўскай плошчы групу апазіцыянераў суправаджалі некалькі паліцэйскіх машын і афіцэраў паліцыі.

Напярэдадні акцыі адбыліся прэвентыўныя затрыманні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?