«Белае дэфіле» завяршылася на Краснай плошчы ў Маскве, больш за сто апазіцыянераў прыйшлі ў белай адзежы і з белымі стужкамі.

Затым група ўдзельнікаў адправілася ў бок Арбата, дзе працягваюцца бестэрміновыя «народныя гулянні».

У пачатку вуліцы дарогу ім заступіў аўтобус з АМАПам, пасля чаго паліцыянты затрымалі некалькіх актывістаў.

Удзельнікі акцыі скандавалі: "Ганьба" і крычалі "За што?"

Інфармацыю аб затрыманнях пацвярджаюць самі ўдзельнікі акцыі ў Twitter. Паводле іх інфармацыі, паліцыя працягвае затрымліваць людзей у белым з стужкамі.

Мэта акцыі «Белае дэфіле» -- праверыць, ці можна ў Маскве бесперашкодна гуляць у белым і з апазіцыйнай сімволікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?