На адкрыцці выступіў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк.

На адкрыцці выступіў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк.

У Полацку 24 мая, у часе святкавання 1150-годзя Полацка, быў урачыста адкрыты помнік дойліду Іаану, які жыў у XII ст. Менавіта ён на замову Еўфрасінні Полацкай пабудаваў адзін з найстарэйшых будынкаў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі, — Спаса-Праабражэнскую царкву.

Сімвалічна, што пяціметровы бронзавы помнік дойліду паставілі непадалёк ад мясцовага будтрэста №22 (вул. Багдановіча, мікрараён "Аэрадром").

Дойліда Іаана стварыў скульптар Аляксандр Шапо, а грошы на скульптуру збіралі 17 полацкіх прадпрыемстваў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?