Справа па факце разбойнага нападу на падставе часткі 2 артыкула 207 Крымінальнага кодэкса распачата ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, 27 мая ў 22.05 у міліцыю звярнуўся 26-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, жыхар Жодзіна. Ён расказаў, што быў абрабаваны на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа РФ паблізу Смалявічаў.
Прыкладна ў 22.00 трое невядомых падчас перадпродажнага агляду матацыкла пацярпелага «Ямаха-YZF R6», коштам 5.700 долараў ЗША, прымяніўшы балончык са слязістым газам, завалодалі транспартным сродкам. Пасля гэтага двое са злачынцаў з’ехалі на аўтамашыне «Нісан-Прымера» графітавага колеру, без рэгістрацыйных нумароў, а трэці — на ўкрадзеным матацыкле. Злачынцы пакуль не знойдзены.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ