Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным сур’ёзна змяніць падыход да падрыхтоўкі беларускіх прадстаўнікоў на конкурс «Еўрабачанне». Пра гэта ён заявіў 28 мая падчас сустрэчы з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі, лепшымі прадстаўнікамі таленавітай моладзі краіны, паведамляе БелТА.
«Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі,а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе хай потым дае адзнаку за свае адзнакі, — мяркуе Лукашэнка. — Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар або паслалі такі калектыў. Мы ж сказаць так не можам
. Калі ўжо прайграваць, то прайграваць годна. А так мы сапраўды угрохалі велізарныя грошы, а выніку ніякага».
«Трэба сур’ёзна змяніць падыход да гэтага конкурсу. Гэта не павінна быць справай аднаго канала. Нешта павінна быць наверсе ў Мінкультуры, трэба задзейнічаць абодва каналы, яны дзяржаўныя, зарабіць грошы і гэтыя грошы ўкласці. Плюс спонсары. І зрабіць добры праект», — рэзюмаваў ён.
Нагадаем, што прадстаўнік Беларусі «Litesound» заняў у сваім паўфінале