Аб гэтым сёння распавёў журналістам генеральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Яраслаў Заўгародні.

«Мы спадзяемся прыцягнуць максімальную колькасць заўзятараў на чэмпіянат свету 2014 года ў Мінску. У сувязі з гэтым быў падпісаны ўказ прэзідэнта краіны, дзякуючы якому ўпершыню за ўсю гісторыю чэмпіянатаў свету па хакеі ўезд на тэрыторыю Беларусі падчас правядзення турніру будзе бязвізавым для ўсіх заўзятараў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Прычым для гледачоў дастаткова наяўнасць не толькі арыгінальнага, але і электроннага білета. Мы хочам, каб трыбуны запаўняліся,

таму кошты на квіткі ў ходзе папярэдняга этапу чэмпіянату свету будуць дэмакратычнымі — ад 8 да 40 еўра, гэта ў некалькі разоў танней, чым на папярэдніх сусветных форумах у Швецыі і Фінляндыі, а таксама ў Славакіі, Германіі і Швейцарыі.
Для нас маючы адбыцца чэмпіянат свету — не толькі камерцыйны праект, але шмат у чым і піяр-праект, таму кошт квіткоў вырашана зрабіць дапушчальна мінімальным. Таксама яшчэ хачу адзначыць, што кошт афіцыйнага піва хакейнага чэмпіянату свету-2014 складзе ўсяго 1 еўра. Гэта ў некалькі разоў ніжэй, чым у іншых краінах. Да прыкладу, на арэнах чэмпіянату свету ў Хельсінкі і Стакгольме кошт піва складаў 7–8 еўра за келіх. Думаю, фінскія і шведскія заўзятары, а таксама іншыя еўрапейцы годна ацэняць такую ​​прапанову», — адзначыў Яраслаў Заўгародні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?