Матч чэмпіянату Мінска паміж «Тарпеда» і «Партызанам», які меўся прайсці сёння ў 20:00 на стадыёне «Лакаматыў», пераносіцца на нявызначаны тэрмін з-за таго, што прымаючы бок — «Тарпеда» — не змог гарантаваць бяспеку.

Як паведаміў адзін з кіраўнікоў «Партызана», кіраўніцтва «Тарпеда» толькі ўчора ўвечары звярнулася ў Кастрычніцкае РУУС і паінфармавала аб тым, што 29 мая ў Мінску будзе такі матч. Там высветлілася, што міліцыя да матчу не гатова. Сустрэча перанесена.

Учора ноччу фанаты «Тарпеда» наведаліся на стадыён і размалявалі яго і блізкалеглыя дамы графіці.

«Тарпеда» і «Партызан» — адныя з самых непрымірымых супернікаў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?