Бацькі Дзмітрыя Канавалава, прызнанага вінаватым у тэрарызме і расстралянага ў сярэдзіне сакавіка гэтага года, пачалі выходзіць на вуліцу без аховы,
расказала Любоў Кавалёва, маці пакаранага разам з Канавалавым за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва.

Паводле яе слоў, у апошні час яна ўжо двойчы сустракала бацькоў Дзмітрыя, якіх упершыню больш чым за год ніхто не суправаджаў. Так, Любоў Кавалёва бачыла, як маці Канавалава ў адзіноце выгульвала сабаку, як маці і бацька Дзмітрыя адны знаходзіліся на вуліцы.

Ці сапраўды знята аховы з сям’і Канавалавых або яна прыняла нейкія іншыя формы, дакладна не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?