Ада Райчонак.

Ада Райчонак.

Зміцер Бартосік.

Зміцер Бартосік.

Аляксей Жбанаў.

Аляксей Жбанаў.

Граюць Васіль Шкіндзер і Вольга Зарэцкая.

Граюць Васіль Шкіндзер і Вольга Зарэцкая.

Гаспадыня аграсядзібы Юлія Бука.

Гаспадыня аграсядзібы Юлія Бука.

Гурт "Рэха".

Гурт "Рэха".

Міледзій Кукуць чытае верш пра барана, якога паставілі старшынёй калгаса.

Міледзій Кукуць чытае верш пра барана, якога паставілі старшынёй калгаса.

Цімох Авілін (злева) і Раман Яраш спяваюць палескую песню.

Цімох Авілін (злева) і Раман Яраш спяваюць палескую песню.

Раман Абрамчук.

Раман Абрамчук.

На запрашэнне грамадскай дзяячкі Ады Райчонак 26 мая ў Германавічы прыехалі Андрусь Такінданг, Зміцер Бартосік, Аляксей Жбанаў, Раман Абрамчук, Раман Яраш, Цімох Авілін.

На падворку літаратурна-мастацкага музея імя Міхася Райчонка ўвечары сабраліся чалавек семдзzсят. Уся радня Ады Райчонак, сябры цэнтра Драздовіча з Шаркоўшчыны, госці з Лепеля і Верхнядзвінска, журналісты і краязнаўцы з Глыбокага, каталіцкі святар з Лучаю. Некалькі дзяўчат прывандравалі аўтаспынам з Мінску, дабіраліся па пяць-шэсць гадзінаў.

Жыхары Германавічаў, як звычайна, праігнаравалі бардаўскія спевы. Ці то знайшлі ў суботні вечар больш цікавы для сябе занятак, ці то пабаяліся, што пра іх прысутнасць у «нядобранадзейнай» кампаніі даведаецца начальства. Ада Райчонак пракаментавала вершам абыякавасць мясцовых да незалежнага культурніцкага жыцця:

Няхай я persona non-grata
У роднай сваёй старане,
Упэўнена я, што нашчадкі па-добраму
Успомняць мяне.

Я знаю, настане часіна,
Народ мой успомніць мяне,
Калі к нам прыедзе «Пагоня»
На белым прыгожым кані».

Зміцер Бартосік заспяваў першым. Выканаў тры песні расійскіх бардаў-«шасцідзясятнікаў» у перакладзе Рыгора Барадуліна. Сваю частку канцэрта скончыў спевам пра Вільню «Такія месты проста так не пакідаюць».

На сцэну выйшаў Аляксей Жбанаў.

Сярод іншых твораў праспяваў «Песню філарэтаў», тэкст якой напісаў у турме ў 1824 годзе Антон Адынец, удзельнік таемнага студэнцкага таварыства.

Выступілі музыкі з вёскі Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна. Васіль Шкіндзер граў на дудзе, Вольга Зарэцкая — на скрыпцы, Уладзімір Крыцкі — на барабане. Яны выканалі некалькі старадаўніх мелодый ды заклікалі станчыць беларускі танец «Вераб’і».

Пасля была своеасаблівая рэкламная паўза. Юлія Бука, беларускамоўная арганізатарка вясковага турызму, распавяла пра сваю сядзібу ў вёсцы Валодзькава Глыбоцкага раёна. Танны адпачынак у звычайных вясковых хатах гаспадыня падае як адмысловую «фішку». «Гэта не штучны адпачынак за вялікім плотам у катэджы з еўрарамонтам. Людзі, якія прыязджаюць, бачаць, што Беларусь — гэта не шыкоўнае жыццё, а складаная і цяжкая праца», — кажа спадарыня Юлія.

Весяліць гледачоў узяўся гурт «Рэха». І ў іх гэта файна атрымалася. Афрабеларус Андрусь Такінданг спяваў і граў на домры, Яўген Шурмей і Кастусь Лісецкі — на гітарах.

Свае вершы прачытаў паэт з Шаркоўшчыны Міледзій Кукуць.

Людзям дужа спадабалася яго вострасатырычная паэма пра старшыню калгаса.

Раман Яраш і Цімох Авілін праспявалі акапэла некалькі народных твораў з Палесся. Потым выканалі свой спеў, прысвечаны галоўнай дзяржаўнай газеце, ды яшчэ некалькі спеваў.

Апошнім выступаў бард Раман Абрамчук. Парадаваў гасцей то народнымі, то сваімі ўласнымі спевамі. Пасля канцэрту на падворку выканаўцы і гледачы сабраліся ў музеі на вячэру. Вечар скончыўся цёплай сяброўскай размовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?