Спецназ затрымаў фанатаў перад матчам «Тарпеда» — «Партызан». Фанаты «Тарпеда» на стадыёне не з’явіліся, усе сектары занялі «партызаны». Ім далі каманду разыходзіцца, і проста на арэну заехаў аўтазак. Найбольш актыўным «ультрас» мякка прапанавалі заняць месца ў самым папулярным беларускім сродку перасоўвання. Іх развезлі па месцы пражывання «ў мэтах іх бяспекі». Такім чынам міліцыя хацела застрахавацца ад боек між фанацкімі групоўкамі.
Матч чэмпіянату Мінска паміж «Тарпеда» і «Партызанам», які меўся прайсці сёння ў 20:00 на стадыёне «Лакаматыў», пераносіцца на нявызначаны тэрмін
Як паведаміў адзін з кіраўнікоў «Партызана», кіраўніцтва «Тарпеда» толькі ўчора ўвечары звярнулася ў Кастрычніцкае РУУС і паінфармавала аб тым, што 29 мая ў Мінску будзе такі матч. Там высветлілася, што міліцыя да матчу не гатова. Сустрэча перанесена. Тым не менш, частка фанатаў падцягвалася да стадыёна.
Учора ноччу фанаты «Тарпеда» наведаліся на стадыён і размалявалі яго і блізкалеглыя дамы графіці.
«Тарпеда» і «Партызан» — адныя з самых непрымірымых супернікаў у Беларусі.