У сувязі з правядзеннем 30 мая ўрачыстых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі горада, прысвечаных заканчэнню 2011/2012 навучальнага года, Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць рэалізацыю піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у рознічнай гандлёвай сетцы (за выняткам аб’ектаў грамадскага харчавання) з 12:00 да 23:00.У дзень выпускных вечароў падобныя абмежаванні будуць дзейнічаць з 15:00 9 чэрвеня да 8:00 10 чэрвеня.
Што тычыцца продажу алкаголю мацункам звыш 7%,
то ў сталічных уладаў няма паўнамоцтваў абмяжоўваць яго рэалізацыю.Аднак у адрас арганізацый гандлю накіраваныя просьбы, каб таксама ўвесці часовую забарону на продаж такіх напояў з 12:00 30 мая. Досвед мінулых гадоў паказвае, што абсалютная большасць крам прыслухоўваецца да гэтых лістоў.
Нагадаем, апошні званок прагучыць 30 мая для 20,3 тыс. мінскіх выпускнікоў
У камітэце па адукацыі адносна фармату абавязковай часткі выпускных — сустрэчы світання, зазначаюць: «Світанак неабходна сустракаць цэнтралізавана, сумесна з бацькамі. Бо гаворка ідзе пра бяспеку дзяцей».
0
0
0
0
0
0