У аўторак аператыўныя службы КДБ правялі затрыманне намесніка старшыні ГА «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі», галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Анатоля Бадуева.
У яго працоўным кабінеце праведзены ператрус. Кіраўнік
Хутчэй за ўсё, падставай да затрымання Бадуева паслужылі матэрыялы «Прессбола», у прыватнасці, раздзел «Кілер» з артыкула «Алімпійскі апоўзень айчыннага спорту». Газета мяркуе, што Анатолю Іванавічу інкрымінуецца — прымус да давання хабару і нямэтавае выкарыстанне спонсарскіх сродкаў, якія прыцягваў у БФЛА яе грамадскі кіраўнік — намеснік старшыні савета рэспублікі Уладзімір Патупчык.
Сёння ў нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы, якая рыхтуецца да Алімпіяды ў Лондане, павінен з’явіцца новы галоўны трэнер.