Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін папрасіў выканкам прыняць яго адстаўку. З такой заявай Ворсін выступіў 30 мая ў Мінску на выніковым пасяджэнні выканкама ФХРБ.

Таксама на пасяджэнні памочнік прэзідэнта па пытаннях развіцця спорту Ігар Заічкаў прапанаваў вызваліць ад пасады генеральнага менеджара зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Сафонава.

«Адказнасць павінна быць персанальнай. Усе няўдачы зборнай і федэрацыі я адношу да сябе. Калі выніку няма, значыць дапушчана памылка», — сказаў Ворсін перад прапановай аб прыняцці яго адстаўкі.

Выканкам прызнаў працу федэрацыі і выступленне зборнай на чэмпіянаце свету нездавальняючымі.

«На падрыхтоўку і ўдзел зборнай на чэмпіянаце свету па лініі Мінспорту было затрачана больш чым 2,7 млрд. рублёў, а выніку няма.

Не магу зразумець, чаму памочнікі або генеральны менеджар не падказалі Кары Хейкілю (галоўны трэнер беларускай зборнай), які працуе са зборнай толькі першы год. Такога ў прафесійным хакеі быць не павінна. Тэзіс аб тым, што ў няўдачах вінаваты галоўны трэнер, — гэта ўчарашні дзень», — заявіў міністр спорту і турызму Алег Качан.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?