Лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш 30 мая судом Маскоўскага раёна Мінска прыгавораны да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Яму прад’яўлена абвінавачанне ў дробным хуліганстве (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы).
Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП).

Контуш быў затрыманы сёння раніцай у Мінску супрацоўнікамі міліцыі.

Таксама, па непацверджаных пакуль звестках, затрыманы яшчэ адзін нацыянал-бальшавік Дзмітрый Сіняк. Яго лёс пакуль невядомая.

Нацыянал-бальшавікі затрыманыя напярэдадні маючага адбыцца візіту ў Мінск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Сёння таксама быў затраманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі па абвінавачанні ў «дробным хуліганстве». Ён атрымаў 5 сутак.
Абставіны ягонага затрымання невядомыя. З РУУС патэлефанавалі ягонай маці і паведамілі, што Максім атрымаў 5 сутак арышту.

Актывіст «ЕБ» Павал Юхневіч паведаміў, што, магчыма, Максіма Вінярскага затрымалі ў цэнтры гораду падчас расклейвання улётак з нагоды візіту Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?