«Я не пазьбягаю адказаў на пытаньні», «Намётавага мястэчка — 2 ня будзе», «Беларускі незалежны тэлеканал запрацуе пад восень», «Аякс – назаўсёды, «Сустрэнемся на Плошчы Каліноўскага». Гэтыя і іншыя адказы на самыя розныя пытаньні.

Аляксандар Мілінкевіч адказваў на вашыя пытаньні з 13.00 да 14.30.

Добры дзень Аляксандр Уладзіміравіч!Адкажыце як мага канкрэтнее на гэтыя два пытаньні.

Ці будзе 25 сакавіка намётавае мястэчка? ЯК ВЫ думаеце колькі праіснуе Саюз Левых Сіл?

Алесь з Воршы напiсаў(ла)

Мы не плануем намётавага мястэчка.

Аб’яднанне сацыял-дэмакратаў лічу пазітыўнай перспектывай для будучай палітычнай сцэны ў Беларусі. Сёння СЛС – гэта аб’яднанне толькі часткі партый левага толку. Добра было б, каб усе беларускія сацыял-дэмакраты стварылі адну моцную партыю, лягчэй было б супрацоўнічаць.

Дзень добры, Аляксандр Уладзiмiравiч! У мяне 3 пытаньнi: 1) Чаму нiдзе няма адрасу Вашай асабiстай паштовай скрынi?

2) Цi будзе арганiзаваны незалежны беларускi тэлеканал? Вы гаварылi аб гэтым на "Чарнобыльскiм шляху".

3) Калi б Лукашэнка прапанавау Вам увайсьцi у склад нейкай дзяржаўнай структуры, Вы бы згадзiлiся?

Звычайны студэнт

1. Я карыстаюся настала з [email protected].

2. Сёння для пачатку працы канала ёсць практычна ўсё. І тэхнічна і фінансава, і кадрава. Затрымка хутчэй у тым, што стваральнікі імкнуцца ўсё дапяць і зрабіць прыстойны прадукт. Па інфармацыі, якую я маю сёння, пачатак працы канала плануецца бліжэй да восені. Мой штаб вядзе сталыя кансультацыі з стваральнікамі канала. Але, падкрэслю, канал робіцца прафесійнымі беларускімі і польскімі журналістамі. Я ад пачатку выступаў супраць любой спробы палітызацыі канала, ён не можа быць рупарам апазіцыі, гэта будзе канал, па якім без БТэшнага скажэння будзе дэманстравацца сапраўднае беларускае жыццё.

3. Не. Уваход людзей з дэмакратычнымі поглядамі ў склад якой-кольвек дзяржаўнай установы не вырашыць праблемы, не будзе і не можа азначаць дэмакратычных зменаў у краіне. Праблему вырашаць свабодныя выбары прэзідэнта, парламента, фармаванне органаў улады адпаведна з дэмакратычнымі прынцыпамі.

19-25 сакавіка - Тыдзень Бунта наскага.

Дзеля тых, хто паўстаў ды трымаўся год таму, дый тых, хто змагаўся увесь год!

Дзеля тых, хто за кратамі сёньня дый тых, хто мае апынуцца тамка хуткім часам!

Віньшую васпана дый беларусаў ізь Днём Волі наскай мінулай дый наступнай!

Хай спраўдзіцца Воля паводле веры наскай: ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!

Пытаньне не палітычнае. Ці ёсьцека ў васпана жаданьне й намер зрабіць ды весьці асабісты блёґ LiveJournal?

Дзякую за адказ!

Войша Мілавід

— Імкнемся як мага шырэй выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія даюць нам новыя тэхналогіі. Не ўсё ўдаецца аператыўна і якасна. Сёння заканчваецца рэдызайн сайту www.milinkevich.org, на ім плануецца адкрыццё майго асабістага блогу.

Добры дзень! Скажыце, калі ласка, як з вамі можна звязацца праз паштовыя скрыні ў інтэрнэце і скажыце, як вы адносіцеся да каталіцкай і праваслаўнай царкве, што вы зрабілі для яе? Што вы наконт гэтага думаеце? Дзякуй вялізарны!

Павел

Пры маім непасрэдным удзеле, у часы, калі працаваў намеснікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкама, у Гародні распачала працу каталіцкая семінарыя, сумесна з польскімі рэстаўратарамі нам удалося стварыць праект рэстаўрацыі праваслаўнай Каложы. Гэты праект выіграў конкурс UNESKO, але грошай на рэстаўрацыю, на жаль, не дачакаліся, бо ўлада ў Беларусі змянілася. На пачатку 90-х усе будынкі храмаў у Гародні былі вернутыя вернікам, лютэранам – кірху, габрэям – сінагогу, пратэстантам на пабудову храмаў давалі зямлю. Прычым шчыра давалі лепшыя землі.

Пішыце мне на [email protected]

Добры дзень. Аляксандар Уладзімеравіч, адкажыце, калі ласка. Што можна стаць вырашальным момантам, які прывядзе да зьмены рэжыму? Вулічныя пратэсты? Паступовая дэмакратызацыя пры Лукашэнку? Расейскае ўмяшаньне? Чыноўніцкі пераварот? Нейкія фактары ў спалучэньні? Яшчэ нешта? Якім чынам могуць адбыцца зьмены, на ваш погляд?

Паўлюк

— На сёння ўлада пакуль не прадэманстравала жадання дэмакратызацыі. На прапановы дыалогу з боку Еўропы яна адказала новымі хвалямі рэпрэсіяў супраць моладзі і ператрусамі ў арганізацыях. Расійскае ўмяшанне не з’яўляецца чыннікам дэмакратызацыі. У Расіі хутка развіваюцца аўтарытарныя тэндэнцыі.

Я веру у беларускі народ, у яго прагу да годнага жыцця. Нягледзячы на намаганні ўлады замарозіць існуючае становішча, у грамадстве адбываюцца змены, якія ствараюць усе новыя выклікі для рэжыма ў Беларусі. Ідзе інтэрнэтызацыя грамадства – большае кола людзей, якія маюць доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі. Сацыёлягі адзначаюць, што ў грамадскай свядомасці адбылася “рынкавая рэвалюцыя”: каля 60% беларусаў аддае перавагу рынкавай эканоміцы. Імкліва расце разуменне неабходнасці развіцця прыватнага сектару эканомікі, неабходнасці стварэння спрыяльных умоваў для прадпрымальніцкай дзейнасці, таму што гэта азначае заробкі, новыя працоўныя месцы, шырокі асартымент тавараў, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату. Ідэі незалежнай ад улады эканамічнай і сацыяльнай актыўнасці атрымліваюць ўсё большую падтрымку ў нашым грамадстве.

У выніку ствараецца сітуацыя, калі ўлада вымушаная ісці за грамадствам. Напрыклад у пытанні незалежнасці. Лукашэнка стаў выказвацца ў падтрымку незалежнасці пасля адпаведных зменаў у грамадскай свядомасці, калі маўчаць па пытанні будучыні Беларусі як дзяржавы стала немагчыма. Пакуль у Лукашэнкі хапае моцы і рэсурсаў кантраляваць сітуацыю, ісці супраць плыні. Але з кожным разам гэтых рэсурсаў яму патрабуецца ўсё больш.

Дэмакратычныя ідэі атрымліваюць падтрымку ва ўсе большай колькасці беларускіх грамадзянаў. Адбываюцца натуральныя змены ў складзе выбарцаў. Рэжым прайграў моладзь. А гэта значыць, што ён не мае будучыні. Змены адбудуцца пры спалучэнні шэрагу фактараў, у тым ліку пералічаных Вамі.

Здравствуйте Александр Владимирович!Как я могу вступить в движение ЗА СВОБОДУ?

Кристина

Вы не пазначылі рэгіён свайго пражывання. Звяжыцеся з намі, прыкладам, праз [email protected]. Мы скантактуем Вас з рухаўскімі каардынатарамі.

Спадар Мілінкевіч,зьвяртаюся да вас з пытаньнем,на якое спадзяваўся атрымаць ад вас адказ мінулым разам.Той раз вы пазьбеглі адказу.

1) Ці лічыце вы неабходным вярнуць Беларусі сапраўдныя дзяржаўныя сымбалі: бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня.

2) Ці лічыце вы неабходным зрабіць родную мову беларусаў адзінай дзяржаўнай мовай.

3)Ці лічыце вы неабходным аднавіць Канстытуцыю краіны ў рэдакцыі 1994 года.

4)Ці лічыце вы лукашэнкавы рэфэрэндумы(1995-1996) законнымі і маючымі сілу,і ці прымалі вы ўдзел у гэтых рэфэрэндумах.

Толькі, калі ласка,не спасылайцеся на нейкія загадкава-чароўныя адмысловыя камітэты і камісіі,што нібыта дадуць адказ на тры першыя пытаньні ў свой час,у будучым,як вы гэта зрабілі мінулым разам. Я зьвяртаюся да вас,і толькі да вас,і зьвяртаюся да вас цяпер. Мяне цікавяць вашыя меркаваньні,як грамадзяніна.Адкажыце проста - "так" альбо "не".

Шчыра дзякую за адказ.

Саянаў

1. Я не пазбягаю адказаў на пытанні. Мая пазіцыя непахісная. Першае, народ які не шануе сваіх продкаў, сваю гісторыю, не мае будучыні. Я выступаю за вяртанне нашых нацыянальных гістарычных дзяржаўных сімвалаў: бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня. Пад гэтым сцягам мы ідзем цяпер.

2. Беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай мовай. Вяртанне мовы, культуры, гісторыі – вельмі важныя для існавання народу і дзяржавы. Пры гэтым трэба ўлічваць, што вяртанне мове значэння сродку камунікацыі – дастаткова складанае, “тонкае” пытанне. Яно не вырашаецца хутка, яго нельга вырашаць адміністрацыйнымі метадамі. Пры вырашэнні гэтай праблемы нельга дапусціць зніжэння ўзроўня тэхнічнай культуры, узроўня адукацыі. Нельга дапусціць, каб у нашых грамадзянаў, якія размаўляюць па-руску, з’явілася пачуццё, што яны – чужыя ў роднай краіне. Нашая мэта – стварыць умовы, пры якіх нашыя грамадзяне, на якой мове яны бы не размаўлялі, адчувалі сябе ўтульна, адчувалі, што яны – не матэрыял для розных палітычных эксперыментаў, а каштоўнасць, што іх правы – абароненыя.

3. Канстытуцыя 1996 г. замацавала мадэль аўтарытарнай краіны. Канстытуцыя 1994 года прымалася ва ўмовах сярэдзіны 90-х гадоў, была своеасаблівай рэакцыяй на той час. Мінула шмат гадоў, і сёння ёсць неабходнасць удасканаліць сістэму дзяржаўных інстытутаў. Кажучы проста – Беларусі патрэбна новая Канстытуцыя. Натуральна, я не лічу рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. законнымі і маючымі сілу. Галасаваў супраць. Перад другім зышоў з працы ў гарвыканкаме.

Здравствуйте Александр Владимирович! Назовите 3 своих первых указа на посту призидента Белоруси. большое спасибо

KK_Tiamu

- Палітыка – дынамічная рэальнасць. Абраная народам улада будзе абавязана аператыўна рэагаваць на тыя праблемы, якія ў той час будуць найбольш актуальнымі.

Добры дзень.1)Дзе вы будзеце 25-га?

2)Калі ўжо ствараеце рух,дык чаму так квола ідзе яго рэкляма.Такое адчуваньне,што ніхто (і вы ў тым ліку)не зацікаўлены ў тым,каб людзі ўступалі ў яго...

3)Калі спыніце паездкі па замежжах і пачнеце увесь час працаваць у Беларусі?

Brudny

1. На плошчы Каліноўскага.

2. Працэс стварэння руху “За свабоду” набірае хуткасць. Мы згубілі шмат часу шукаючы паразуменне з старшынямі шэрагу партыяў. На сённяшні дзень структуры руху існуюць у больш як 60 рэгіёнах Беларусі. Абапіраемся, безумоўна, на актывістаў дэмакратычных арганізацыяў, але акцэнт робім на далучэнне новых людзей.

3. Не згаджуся з Вамі. Магчыма пра замежныя візіты вядома больш, таму што яны знаходзяцца ў цэнтры ўвагі СМІ. Але ад пачатку бягучага году “у паездках па замежжах”, як Вы кажаце, я сумарна быў 6 дзён – Вільня, Варшава, Брусэль і Берлін. Галоўная мая праца ідзе тут - у Беларусі. Назаву па памяці толькі Светлагорск, Гомель, Добруш, Калінкавічы, Бяроза, Берасце, Пінск, Мядзель, Барысаў, Масты, Гародня, Полацак, Глыбокае, неаднаразова Магілеўшчына, Віцебшчына, Гарадзеншчына. І гэта не поўны пералік гарадоў. Што ж да замежнапалітычнай дзейнасці, яна была і застаецца важным накірункам. Я імкнуся быць там, дзе дыскутуюцца і прымаюцца палітычныя рашэнні адносна Беларусі. Хто мог прагназаваць два гады таму, што, прыкладам, Нямеччына, ці, нават, Францыя стануць паслядоўна і гучна заяўляць аб сваёй падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі?!

Добрый день, Александр Владимирович! Есть к Вам вопросы:

Если всё-таки каким-то чудом Лукашенко пойдёт на демократизацию страны, реально ли то, что Беларусь получит солидный кредит от ЕС, и если получит, то хватит ли его, чтобы модернизировать хотя бы часть наших предприятий?

Недавно депутат Нац. Собрания сказала, что Беларусь ни на какие уступки не пойдёт, мол народ расценит это как ослабление власти. Как вы думаете, каким образом можно убедить Лукашенко и его окружение, что интеграция с Европой пойдёт на пользу? Кто и что должен для этого делать?

Может ли, и будет ли Россия принимать участие в этом диалоге? Какую роль в этом возможном диалоге будете играть Вы?

Не боитесь Ли Вы, что всё-таки если диалог состоится, то власть просто отставит Вас в сторону, не желая признавать Вас как соучастника с белоруской стороны?

Заранее спасибо за ответ.

Мне не всё равно!

— Лукашэнку неабходна будзе зрабіць шмат крокаў, каб свет убачыў у ім партнера для дыялогу. Сёння ад яго патрабуецца самае простае: вызваліць палітзняволеных, спыніць рэпрэсіі, забяспечыць умовы для дзейнасці незалежных СМІ. І гэтак далей. Я зрабіў прапанову Лукашэнку - пры пэўных рухах з ягонага боку ў кірунку дэмакратызацыі краіны, я выступлю ў ролі пасярэдніка ў дыялогу афіцыйнага Менску і аб’яднанай Еўропы. Ва ўмовах існуючай пагрозы суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, я ўзяў на сябе адказнасць за гэты крок. Лукашэнка загнаны ў кут, бо страшэнна баіцца ісці насустрач апазіцыі, а ісці насустрач Расіі ён не можа, бо не хоча пераўтварыцца ў яе марыянетку. Ён мае толькі два выбары, і я прапаноўваю яму зрабіць выбар на карысць дыялогу, што для мяне азначае, на карысць Беларусі. Ён павінен усведамляць, што без выканання ўмоваў, без удзелу дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва з Еўропай не будзе. Гэта аксіома. Іначай, заўсёды будзе захоўвацца пагроза вяртання назад.

Цi лiчыце Вы неабходным вярнуць старажытныя назвы гарадоу, гiстарычную назву нашай цудоунай краiны(Беларуская НАРОДНАЯ Рэспублiка)!

БРЭСТ

— Нашая краіна і сапраўды шмат у чым мае савецкі антураж. У значнай ступені, гэтае пытанне павінны вырашаць жыхары адпаведных гарадоў. Я, прыкладам, не бачу нічога кепскага ў гістарычнай назве Прапойск, але як да вяртання гістарычнай назвы паставяцца жыхары слаўнага Слаўгарада? Мы не можам ісці шляхам Лукашэнкі, які не пытаючы жыхароў, змяняе назвы вуліц на свой капыл.

Калі Вы зноў наведаеце Смалявічы?

Радаслаў

— Рыхтуйце сустрэчу.

Здравствуйте, господин Милинкевич!

Во-первых, благодарю вас за то, что вы делаете в белорусской политике. ..........................................................................

Вопросы:

1) Расскажите про реакцию на письма, которые вы отправили Лукашенко и Председателю ПАСЕ? Ведь какая-то реакция была, правда?

2) Как вы относитесь к намерению ввести изменения в предмет БЕЛАРУСКАЯ ЛіТАРАТУРА?

3)Как я могу более активно учавствовать в оппозиционной деятельности? Ежедневно я разношу сотни листовок, "обрабатываю" минимум пять подьездов, но я считаю, что готов на большее! Думаю, я не один такой! Есть желание, но нет возможности. Что вы можете посоветовать?

спасибо за ответы! Верю в победу!

EMOryleZZZ

1. Пра рэакцыю Лукашэнкі на мой ліст да яго Вы можаце меркаваць на падставе дзеянняў улады 25 сакавіка. Кажучы пра старшыню ПАСЕ, Вы, пэўна маеце на ўвазе, маё запрашэнне ўзяць удзел у Менску ў святкаваннях 25 сакавіка. Старшыні ПАСЕ на гэтых мерапрыемствах не будзе, за тое плануюць прыехаць шэраг іншых еўрапейскіх палітыкаў.

2. Рэзка негатыўна. Мэта ўлады – абмежаваць грамадскі ўплыў зорак беларускай літаратуры, якія цвёрда выступаюць за дэмакратыю. А таксама імкненне ўбіць у свядомасць людзей, у першую чаргу, моладзі стэрэатып, што беларуская літаратура кволая і абмежаваная. Усё гэта ідзе ў рэчышчы амаль 13ці гадовай палітыкі вынішчэння ўсяго нацыянальнага.

3. Збірайце вакол сябе аднадумцаў. Не чакайце ад кагосьці сігналаў да дзеяння. Скантактуйцеся з намі.

Уважаемый Александр! Кем Вы официально работаете на данный момент или Вы безработный?

Ольга

- Я, як і раней, працую ў Фондзе спрыяння лакальнаму развіццю.

Уважаемый Александр у меня к вам такой вопрос насчёт конгресса:нестоит ли вам лично поговорить с Калякиным и Лебедько?

Серёжка

— Я — за Кангрэс з максімальна шырокім прадстаўніцтвам усіх суб’ектаў дэмакратычнага руху. Старшыні АГП і ПКБ хочуць правесці сход прадстаўнікоў партый. Пры гэтым, ідэя правядзення гэтага сходу не мае падтрымкі сярод немалой часткі той жа АГП. Што тычыцца асабістых размоваў з Сяргеем Калякіным і Анатолем Лябедзькам, дык яны вядуцца. Але ў пытанні Кангрэса мая пазіцыя непахісная: вузкапартыйны сход – гэта не Кангрэс дэмакратычных сілаў. Ён павінен прадстаўляць усю дэмакратычную частку грамадства, кожны дэлегат кангрэса павінен быць сапраўды прадстаўніком аб’яднаных дэмакратычных сілаў, быць абраным згодна з дэмакратычнымі працэдурамі, на Кангрэсе павінна быць зацверджана, папярэдне сфармуляваная, узгодненая ўсімі суб’ектамі Палітрады, агульная ідэйная платформа дэмакратычных сіл Беларусі. Кангрэс павінен кансалідаваць, а не раз’ядноўваць.

Александр Владимирович, если влати попрепятствуют (а я уверен они так и сделают) празднованию "Дня воли" на октябрьской...как вы поступите? Куда дальше? Собраться врядли дадут?

Алексей

— Аргкамітэт мае некалькі сцэнароў правядзення акцыі. Выбар іх залежыць і ад таго, якімі будуць паводзіны ўлады.

Привет из детства. Я и моя семья гордимся тобой. Желаем здоровья, успехов, не сдаваться.

Мысленно всегда с тобой.

Каковы с твоей точки зрения дальнейшие перспективы Беларуси?

Нелли Лось

— Нэлечка, прывітанне, сонейка! Дзякуй! Я аптыміст, прычым інфармаваны:)

Спадар Алесь. Чаму ніхто не прыводзіць разлікі страт Беларусі ад гэнай “дружбы” з Расеяй. Калі узяць розніцу паміж сярэднімі заробкамі у Беларусі і у нашых заходніх суседзяў, то атрымліваюцца вар’яцкія грошы. Разлік: 3 500 000 працоўных х 200$ розніцы х 12 месяцаў = 8,4 міліярды даляраў. Можна смела памножыць на 3 і атрымаць 25,2 мільярдаў даляраў кошту тавараў і паслуг, якія мы згубілі. А яшчэ колькі каштуе наша гадавое адставаньне ад развітых краін ў іншых сферах. Можна сказаць, што прывязка да техналагічнага аутсайдэра - Расеі цягне нас у багну трэціх краін, у багну выміраньня і галечы.

Ясінскі

— Расія – наш сусед. Мы зацікаўленыя ў развіцці адносінаў, у супрацоўніцтве на падставе нашых, беларускіх інтарэсаў. Нафтагазавы канфлікт выявіў, што павялічваецца залежнасць эканомікі Беларусі ад магчымасцяў экспартаваць прадукты нафтапераапрацоўкі. Існуе пагроза пераўтварэння эканомікі Беларусі у прыдатак, сатэліт расійскай эканомікі, у якой павялічвацца доля сыравіннага сэктару.

Шаноўны спадару! Верым у Вас, змагаемся, але ж ці доўга яшчэ чакаць "рэвалюцыйнай сытуацыі"? Можа яе трэба ствараць?

Assasin

— Не трэба чакаць, трэба ўсімі сіламі рыхтаваць перамены, але назваць канкрэтную дату ніхто не можа

Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч!

Многія людзі баяцца рэпрэсіяў у час вулічных акцыяў, многіх гэта стрымлівае і ў многіх гэта галоўны аргумент каб адсядзецца дома. Тлумачальныя размовы на іх не дзейнічаюць. Ці гатовыя Вы і Вашыя структуры дапамагаць людзям, якія патрапяць пад рэпрэсіі, абраняць іхнія інтарэсы, карацей усяляк спрыяць тым, хто верыць у сапраўдную Беларусь і ў Вас асабіста і з-за гэта можа пацярпець ад рэжыму?

Panich

— Падзеі мінулага году, калі нам удалося дапамагчы ўсім студэнтам, якія былі выключаныя з ВНУ і звярнуліся па дапамогу, актывістам выгнаным з працы, тым, хто пашкодзіў здароўе на сутках, сведчаць пра тое, што сістэма дапамогі рэпрэсаваным працуе. І гэта ўпершыню. Гэтым займаецца камітэт абароны рэпрэсаваных Руху За свабоду

Добрый день!

Через два дня НАШ праздник!

В связи с появлением информации об организации БРСМ концерта "За независимую Беларусь" предлагаю вариант проведения НАШЕГО праздника:

- Собираемся на площади Калиновского и идем по всему проспекту многотысячной колонной к национальной библиотеке с НАШИМИ флагами и символикой (что требуют организаторы от БРСМ) - там и "объединяемся" в едином празднике! (параллельно слушаем НАШУ музыку и терпим белорусскую "попсу" - думаю будет весело)?

Андрусь

— Дзякуй за прапанову

Скажыце, колькі дакладна студэнтаў было выключана з беларускіх навучальных устаноў за ўдзел у акцыях апазіцыі ў перыяд пасля 19 сакавіка 2006г і да сённяшніх дзён.?

І колькі паехала па праграме Кліноўскага?

Валодзя

187 студэнтаў былі выключаныя з ВНУ за ўдзел у масавых акцыях дэмакратычных сіл. 239 паехалі навучацца па праграме Каліноўскага. Лічбы розняцца таму, што ўдзел у праграме Каліноўскага бяруць не толькі выключаныя студэнты, але і рэпрэсаваныя школьнікі старэйшых класаў, і абітурыенты з сем’яў, члены якіх падзвергліся рэпрэсіям.

Дзень добры! Скажыце калі ласка, ці вы згодны з той думкай, што бел. апазіцыя падзялілася зараз на 3 лагеры: 1) спадар Мілінкевіч (пра-еўрапейскі), 2) БНФ, ОГП (праамерыканскі), 3) Калякін...(пра-расейскі). І што кожны зараз падзяляе між сабой фінансвавыя патокі і падтрымку гэтых краін адпаведна. І што значаць тыя лістоўкі на 25 сакавіка ў сядзібе БНФ, дзе гаворыцца, што "выйсця няма без дапамогі ЗША і Еўропы"?Я ня ведаю, верыць гэтаму, ці не.

Аляксандр

Падзел хутчэй прабеларускі і прарасейскі па геапалітычнаму выбару, а не па фінансавых патоках.

Назавіце 5 найбліжэйшых Вашых паплечнікаў. На каго абапіраецеся ў рэгіёнах?

Барбудас безбароды

На сёння сябры Руху дзейнічаюць у больш як 60 рэгіёнах Беларусі.

Прывітанне, спадар Мілінкевіч. Да вас пытанне, чаму не бачна вашай працы "на вуліцы"? Вучуся на Нямізе і не бачыў ніводнага актывіста за ўвесь навучальны год...
Мы, маладое пакаленне, жадаем змен, а як - неведаем! Трэба больш увагі звяртаць на нас...
Мы нават неведаем, што адказваць на пытанні, накшталт - "Ну и что ты там будеш делать один?" !!!
Жыве Беларусь?

Пятакоў aka AndzeJ

Асабіста запрашаю Вас і Вашых сяброў 25 сакавіка а 12.00 на плошчу Каліноўскага

Паважаны Аляксандар Уладіміравіч! У міне да вас адно пытанне:Чаму вы пакінулі пост намесніка старшыні гарвыканкама?

Тарас на парнасе

Я быў не згодны з рыхтуемым у 1996 годзе рэферэндумам і напісаў заяву аб зыходзе з пасады.

Паважаны Аляксандар Уладзіміравіч!
Распавядзіце, калі ласка, пра тое, што Вы ведаеце пра так званую "малую канстытуцыю", эканамічную платформу, якую як "пазытыўную альтэрнатыву" прапануе пэўнае групоўка так званай кааліцыі для КДС. Якія мэты гэтага чарговага "твора", каму гэта патрэбна?
Мая асабістая думка : гэтыя дакументы - поўная прафанацыя дзейнасці, а дакладней дыскрыдытацыя людзей, вылучанных на КДС, якім прапаноўваецца ўхваліць нічога не вартыя паперкі.
КДС мусіць заняцца гадоўным - аналізам дзейнасці "кааліцыі" на мінулых выбарах, выпрацоўкай мер узаемадзеяньня па падрыхтоўцы і магчымым удзеле ў наступных "выбарах" у "парлямант"-2008.
Акрамя таго, падчас КДС трэба адзначыць пазыцыю ГРАМАДЗКАСЦІ датычна незалежнасці Беларрусі, яе гатовасці абараняць незалежнасць усімі магчымымі сродкамі!

Вавёркін

Падрыхтоўка прафесійных адказаў на пытанні выбарцаў, праектаў рэформ – неабходная праца. З праектам “Малой Канстытуцыі” яшчэ пазнаёміцца не давялося. Ёсць падставы спадзявацца, што гэта будзе добры продукт. У складзе аўтараў гэтага дакумэнту – шэраг высокакваліфікаваных юрыстаў, улучаючы былых суддзяў Канстытуцыйнага Суда.

Што жа тычыцца “Эканамічнай платформы аб’яднаных дэмакратычных сіл на пераходны перыяд (да трох гадоў)”, якую падрыхтаваў “Нацыянальны камітэт”, дык на жаль, ёсць падставы казаць, што назва не адпавядае зместу. Сукупнасць дэкларацыяў, добрых намераў на чатырох старонках, без адказу, напрыклад, на пытанні, адкуль і на якіх умовах будуць прыцягнутыя замежныя інвестыцыі, неабходныя для мадэрнізацыі вытворчасці і г.д. Я не бачу вялікай розніцы паміж гэтым прадуктам і, напрыклад, праграмай “Пяць крокаў да лепшага жыцця” аўтарства 2004 г.

Скажите, когда будет создано теневое правительство из лиц, партий и движений, не поддерживающих нелегетимного президента, правительства и парламента.
Ваши позиция, по поводу митинга 25 марта, куда идти народу, учитывая, что власть отправляет на Бангалор.
Скажите, по вашему мнению, что делать, тем людям, которые не доверяют вам и другим видным деятелем опозиции, а тем более не доверяют и властям.
И будет ли создано движение За свободу, если да , то когда планируется подать документы на регистрацию движения.
Так все таки, когда будет открыто вещание белорусского телевизионного канала из Польши, дату назовите.

Сяржук

Сёння пытанне стварэння “ценявога ўраду” апазіцыі не стаіць на парадку дня. Абмяркоўваць яго будзе магчыма толькі тады, калі ўсе суб’екты дэакратычных сіл будуць мець супольную пазіцыю не толькі ў пытанні “супраць Лукашэнкі”, але хаця б і па асноўных вектарах развіцця Беларусі.
25 сакавіка а 12.00 я буду на плошчы Каліноўскага.
Ці можна штосьці параіць людзям, якія нікому не давяраюць? Дзейнічайце самастойна, паказвайце прыклад, тады не будзе часу наракаць.
Структуры Руху дзейнічаюць у многіх рэгіёнах краіны. Мы абмяркоўваем магчымасць падачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі Руху.

Як вы лічыце, ці магчыма аднавіць Рэч Паспалітую ў бліжэйшай перспекціве? Канешне, пры новай беларускай уладзе. Толькі не як саюз эканімычны двух самастойных дзяржаў, а тую, Рэч Паспалітую, якая была да падзелаў,зрабіць сапрйдную дзяржаву, канешне, ужо не манархію.. Напрыклад спытаць аб гэтым Польшчу, Літву, Латвію, Эстонію, Украіну. Як вы да гэтага ставіцеся, ці гэтая ідэя нашых продкаў ужо не актуальна?

Тымчасовы

— Супольная гісторыя нашых дзяржаваў спрыяе выдатным стасункаў ва ўсіх галінах. Думаю, не магчыма павярнуць гісторыю, ды й не варта гэтага рабіць. Сёння своеасаблівай Рэччу Паспалітай з’яўляецца Еўрасаюз, туды мы павінны імкнуцца

Аляксандр, не думаете, что большинство пришедших людей 25 откажется идти за вами на Академию Наук? Спасибо.

V.Burdyko

— Шэсце для такога свята, масавае, па цэнтры горада, мае вялікае значэнне для дэманстрацыі нашай волі, непахіснасці, дэманстрацыі каштоўнасцяў, за якія мы змагаемся

Может вы хоть поясните, почему нигде не опубликованы решения судов в отношении лиц, борющихся с нелегетимной властью, к примеру Дашкевича, и почему решение в отношении Дашкевича, не было обжаловано в порядке надзора.

Сяржук

Пытанне не да мяне. Яго варта скіраваць да праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый. Наколькі ведаю, маніторынг парушэнняў, палітычнага пераследу вядзецца актыўна і ў поўным аб’ёме шэрагам арганізацыяў.

Господин Александр Владимирович!
Скажите ваше отношение к данным словам человека, который был министром иностранных дел. Он их произнес на прошлой неделе в Бресте. Дайте комментарий.
Петр Кравченко: «Вызревает группа оппозиционных политиков, но не связанных с нынешней оппозицией. Нынешняя оппозиция никогда не придет к власти, это импотенты. Среди них, как, впрочем, и везде, хватает провокаторов и авантюристов. Считаю, что подставлять молодежь под палки – безответственно. Оппозиция перечеркнула сама себя, это и ее вина и наша беда, есть очень достойные люди. Однако, народ не любит проигравших. За 10 лет Западом потрачено 220 миллионов евро на создание гражданского общества. Где эти деньги? Как пыль на башмаках. Запад не знает реального положения здесь, доверяют экспертам. По большому счету, им нет дела до Беларуси, управление Евросоюза забюрократизировано. Что касается американских денег для оппозиции, то цифра в 27 миллионов долларов у обывателя вызывает шок. Однако реально в последние 2-3 года эти деньги не дают, 1-2 миллиона доходит, остальное расписывается по другим бюджетам, тратится на поездки чиновников».

Кастусь

Не знаёмы з гэтым выказваннем Пятра Краўчанка. Праблема ў тым, што ў нас вельмі шмат “генералаў” і не хапае людзей, якія ўмеюць і робяць канкрэтную працу.

Пытаньне прэемнiка :)а калi сур'ёзна - усе памятаюць дзе Казулiн, Севярынец, Статкевiч ды iнш.
25га акцыю не дазволiлi. дый i без 25га нагоду заусёды могуць знайсьцi.
калi Вас раптам пасадзяць (што падаецца вельмi верагодным), цi рыхтуеце Вы чалавека (а можа ужо i ёсьць) на гэты выпадак, хто б змог каардынаваць "За Свабоду" пры Вашае адсутнасьцi.

jez jiezy

Справа ж не ў Мілінкевічы, а ў нашым з вамі імкненні “людзьмі звацца”, годна жыць у сваей краіне. Месца таго, хто клікае да свабоды не будзе заставацца пустым.

Аляксандар Уладзiмеравiч, рэальна: пасьля Аляксандра Рыгоравiча, Вы - самы вядомы чалавек у краiне, у Вас меньшы нэгатыуны рэйтынг чымся у астатнiх "лiдарау" дэмсiлау ды й усёе апазыцыi агулам, Вы з усiх самы адэкватны. Чаму б не адкiнуць гэты мiнус у выглядзе "шырокай" каалiцыi i не пачаць працаваць самому? Рух-партыя - неiстотна, галоунае - гэта больш пэрспектыуна чым праекты кшталту "Пяцёрка плюс" цi "АДМС".
Па-шчырасьцi: задзяубло, што "лiдары апазыцыi" пачынаюць рыхтавацца да выбарау толькi пасьля абвяшчэньня iх ЦВК. Hаступныя прэзыдэнцкiя выбары (глядзiм праудзе у вочы) – у 2011тым. Чаму б не пачаць кампанiю ужо зараз, а не у 2010тым. Трэба пастаянна падтрымлiваць брэнд «Мiлiнкевiч», калi канешне мы прауда зьбiраемся перамагаць на наступных выбарах.
Пытаньне кадрау. «Калiноуцы» ды й iнш. маладыя людзi, што зьязджаюць вучыцца цi працаваць за мяжу. Цi вядзецца якая праца па каардынацыi iх за мяжою. Культуролягi, филёлягi, гiсторыкi – гэта канешне добра, але дэмакратычнай Беларусi будуць патрэбны перш за усё iнжынеры, фiнансiсты, банкiры, мэнэджэры. А то зноу як 1991-1993 будзем займацца мовай i культурай (што безумоуна важлiва), але прасерам рэформы. Прыклад - тoй жa самы камунiстычны Кiтай, калi посьпех эканамичных рэформау у шмат чым залежыу менавiта ад досьведу, бiзнэсовых сувязяу i инвэстыцыяу кiтайскiх эмiгрантау.

jez jierzy

1. Вы маеце рацыю, рэальнай кааліцыі не існуе. Суб’екты кааліцыі аб’яднаныя толькі ў пытанні “супраць” Лукашэнкі. Маюць супярэчнасці ў поглядах на мінулае, сучаснасць, будучыню. Выкарыстоўваючы Рух мы можам сфармаваць ідэйную платформу, зразумелую і блізкую людзям: свабодныя выбары, незалежнасць, дэмакратыя, інтэграцыя ў ЕС. Разам з тым стварэнне Руху не азначае разбурэнне партыяў. Партыі атрымаюць магчымасці стаць больш папулярнымі, калі далучацца да агульнай дзейнасці дзеля гэтых каштоўнасцяў.
2. Рух з’яўляецца інструмэнтам сталай працы з выбарцамі. Палітолагі слушна кажуць, што дэ-факта выбарчая кампанія пачынаецца ў момант, калі абвешчаны вынікі выбараў. Раней апазіцыя “абуджалася” перад самымі выбарамі, згубіўшы самы важны палітычны рэсурс – час. Мы руйнуем гэтую схему.
3. “Каліноўцы” з’яўляюцца прыкладам адданасці Беларусі. Я ўпэўнены, што надыйдзе час, калі іх веды, еўрапейская адукацыя будуць запатрабаваныя ў Беларусі. Увогуле, за перамены найбольш рашуча выступаюць менавіта найбольш адукаваныя прадстаўнікі нашай моладзі, лідэры думак у моладзевым асяродку. Аглядаючы год пасля выбараў, бачна, што мы не зрабілі шмат таго, што былі абавязаны зрабіць. Але тое, што мы ўпершыню абаранілі інтарэсы, права на прафэсію, будучыню нашых студэнтаў, якія выйшлі на плошчу – гэта значнае дасягненне.

Cпадар, Мілінкевіч!
Адкажыце, калі ласка, ці ня сорамна Вам карыстацца брэндам "За свабоду", калі ня вы і ваша каманда яго прыдумалі?
Пад час выбараў вы асабіста упарта пазьбягалі гэтага лозунгу.
Ведаю Вы спрабавалі дамовіцца з гэтымі людзьмі, але не дамовіліся.
Ці ня сорамна Вам?

p

Гэты брэнд прыдумалі арганізатары мабілізацыйнай кампаніі падчас прэзідэнцкіх выбараў. 25 сакавіка я абвесціў пра стварэнне шырокага грамадзянскага Руху з назвай “За свабоду”. Гэта чулі дзесяткі тысяч людзей. Мы карыстаемся брэндам Руху “За Свабоду”, але як Вы ведаеце існуе яшчэ брэнд кампаніі “За свабоду” – папулярныя ў грамадстве “крыльцы”.

Спадар Аляксандар!

Вы сказалі, што ўлады, якія праз БРСМ ладзяць 25-га акцыю "За незалежнасцьць", тым самым прызнаюць патрабаваньне апазыцыі аб наданьні сьвяту дзяржаўнага статусу. Я разумею, што гэта жарт. Але інасамрэч, справа вельмі сур'ёзная. Улада засўсёды імкнулася прынізыць ролю дэмапазыцыі, прыменшыць маштаб яе акцыяў. Калі 25-га прыйдзе некалькі тысяч чалавек -- гэта будзе азначаць ня проста трыюмф уладаў, гэта будзе азначаць, што грамадства будзе адкінутае ў стан да сакавіка 2006-га году, ці нават нашмат далей. Як "аптымістычна" сказаў на Радыё свабода нехта з еўрадэпутатаў, рэжым Лукашэнкі немінуча абрынецца ў бліжэйшыя... 15 гадоў.

У нас усе зацыкліліся ў апошнія дні на тым, дзе ладзіць акцыю і якія будзе сцэнар. Значна меней гавораць аб мэтах. Адны кажуць (Вячорка і ніш.) -- трэба паказаць Расеі, што мы ніякая не саюзная дзяржава і што дэмсілы адзіныя. Другія -- пра патрабаванні ЕС, якія мала хто ведае і разумее. А ці не здаецца Вам, што галоўная мэта сёньня гранічная ясная і простая-- сабраць як мага больш людзей, каб паказаць уладам, што мы (і Вы як лідэр) -- рэальная сіла?. Ці лічыце Вы, што дзеля гэтага зроблена ўсё магчымае, і нават больш? А мо, ня варта было й брацца, каб не спараджаць неапраўданых надзеяў і дэпрэсіі?

Ці разумееце, што малая колькасьць удзельнікаў стане катастрофаю -- ня толькі для Вас, але для ўсіх Вашых прыхільнікаў, а можа быць, і дэмакратычнай Беларусі? Што можна й трэба яшчэ зрабіць (і ці ня позна), каб катастрофу прадухіліць?

vital

— Грамадства шырока праінфармавана, усе хто хацеў пачуць – пачуў. Выйдуць тыя, хто адчуў адказнасць за лёс Беларусі.

а чаму вы не назвалі ў інтэрв'ю БелаПАН ані Фронт, ані Вячорку? Менавіта яны вас вылучылі на кангрэс. Менавіта яны зрабілі вас лідэрам? становіцеся самадастатковым?

987

Няма нічога заганнага ў тым, што палітык становіцца самадастатковым. Ідэя вылучыць мяне нарадзілася сярод рэгіянальных актывістаў і моладзевых NGO. Першымі вылучылі “зяленыя”, потым маё вылучэнне падтрымалі ПБНФ, МФ, партыя Статкевіча і іншыя. Лідэрам мяне зрабілі тысячы і тысячы людзей. За падтрымку ўдзячны ўсім.

Добрый день г-н Милинкевич!

Как Вы относительс к планам властей перестроить церковь Св.Иосифа под атель?

Можете ли Вы помочь, распространить эту информацию на Западе?

Аляксей

— Нашыя помнікі мы павінны бараніць самі. Давайце арганізуем акцыі абароны, я гатовы ў іх удзельнічаць. Безумоўна, варта далучаць і міжнародную грамадскасць. Скантактуйцеся з намі

Аляксандр Уладзіміравіч, чым ёсьць для вас Заходняя Беларусь?

michal.on

Гэта частка Беларусі, дзе менш вынікаў саветызацыі і дэнацыяналізацыі. Тут большая грамадзяская актыўнасць, інфармаванасць. Гэта, безумоўна, накладае на жыхароў Заходняй Беларусі вялікую адказнасць за ўсю краіну ў барацьбе за адраджэнне і незалежнасць.

Пане Аляксандр!
Як лічыце - ці не надыйшоў час гучна выказацца пра руйнаваньне Горадні?
Бо з працягам вясны гэныя "рэканструктары" зноў возьмуцца за сваё.
Посьпехаў у нашай агульнай барацьбе ЗА СВАБОДУ!

pan Brudas

Я ў кантакце з актывістамі абароны ў Гародні і Менску. Звярнуўся з зваротам у UNESKO, дзе апісаў абставіны знішчэння старой Гародні. Гатовы да большай актыўнай дзейнасці. Ведаю, што напачатку, актывісты палохаліся палітызацыі справы, але сёння, спадзявацца на розум мясцовых уладаў ужо няма шансаў.

Ці маглі б Вы дапамагчы адстаяць тыя рэшткі нашых культурных і гістарычных помнікаў архітэктуры, якія працягваюць разбурацца ўладамі (напэўна, каб знішчыць любы напамін аб беларусах як нацыі)? Вы ведаеце, што кляштар XVII стагоддзя побач з Свята-Духавым саборам таксама месяца праз паўтара можа быць знішчаны. Ці маглі б вы дапамагчы як-небудзь у яго выратаванні? Хаця б заахвоціць людзей прыходзіць туды кожны будні дзень у 18.10-18.20 (бо царкоўныя ўлады не могуць зрабіць гэта пад пагрозай велізарных штрафаў)? Дзякуй!

Astranom

Давайце сустрэнемся і абмяркуем.

Якое месца Ў Горадні для Вас самае дарагое? Дзякуй

— Безумоўна, Фарны касцёл. Унікальны помнік беларускага барока. І Каложа – ад яе амаль 900 гадовых муроў адчуваю дзіўную моц.

Александр Владимирович. Безмерно уважаю Вас и выражаю поддержку!! Тем не менее, 2 острых вопроса
Почему во время газовых переговоров в Москве, когда национальное достояние страны - Белтрансгаз - отдавали России, Вы не поехали туда и не предупреждали российскую власть о том, что эта сделка незаконна и будет аннулирована?
Продаж Белтрансгазу супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі. Грамадства адсунута ад кантролю за прыватызацыяй дзяржаўнай маёмасці. А размаўляць трэба толькі з тымі, хто хоча размаўляць і гатовы слухаць.
Не кажется ли Вам, что Вам не хватает активного напарника (типа Юлии Тимошенко при Ющенко). Вы интеллигентный политик европейского плана, а условия у нас совсем не европейские. В Ваших действиях часто не хватает креативных шагов (таких как попытка Козулина зарегистрироваться на Всебелорусском съезде). Не думаете ли Вы о такого рода тандеме.

Константин

У кожнага палітыка свой стыль, свая манера паводзінаў. Інтэлігентны палітык еўрапейскага плана – па-мойму гэта вельмі добра!

ваш любімы футбольны клюб? Не беларускі (бо беларускі, відаць, Нёман)

sol

- Аякс узору 70-х гадоў. З сучасных - Барселона

якая вашая самая любімая страва, ці любіць гатаваць?

цікаўны

Нашыя дранікі, узбецкі плоў. Плоў гатую сам і класна, праўда апошні раз рабіў яго ў Берштах гады два таму

Дзень добры, спадар Мілінкевіч! У мяне да Вас 2 пытанні:


ў Вас асабіста настрой?
чым я магу дапамагчы руху за Свабоду з Ірландыі? Кожны дзень з напружаннем сачу за падзеямі ў Беларусі, але, здаецца, нічога не магу зрабіць.

sol

аптымістычны і баявы.
Скантактуйцеся з намі

Як писаў кальсьці Гогаль: "Друкаванай паперы развялося столькі, што хутка ўжо не прыдумаеш, што б такое завярнуць у яе" -- так і тут: розных онлайн-канферэнцый развялося столькі, што хутка ўжо не прыдумаеш, што б такога спытаць... А Лукашэнка ўсё пры ўладзе... Так што, спадар Мілінкевіч, жадаю вам сьмеласьці, вострага розуму, хітрасьці, шанцаваньня ў барацьбе з лукой і імпэрыяй ілжы, якую ён стрварыў. На вас спадзяюцца многія. Не падкачайце. Будзем дапамагаць -- вы толькі кажыце больш выразна, што рабіць.

дзякуй за падтрымку, далучайцеся

Сп. Аляксандар, цяпер пачалася вельмі вялікая праца спэцслужбаў над тым, каб перасварыць незалежнае грамадзтва на глебе падазрэньняў і зайздрасьці. Як вы лічыце, што мы павінны рабіць, каб людзі працавалі над пазытывам і глядзелі наперад, а не ў кішэні адно аднаму?

Filifionka

Я не маю КГБфобіі. Ва ўсіх дыктатурах спецслужбы займаліся расколам прадэмакратычных сіл. Але і на нас ляжыць вялізная адказнасць. Калі мяне правакуюць, я павінен ведаць, што не маю права паддацца на правакацыі. Як паказвае практыка, больш за ўсё разбураюць тыя, хто самыя не здольныя арганізаваць дзейнасць.

Аляксандр Уладзіміравіч, людзі якія пагражаюць і сілком прымушаюць студэнтаў iсцi на БРСМаускi "канцэрт" адкажуць перад законам?

Сьнежны чалавек

Я асабіста даслаў лісты 30 рэктарам з папярэджаннем аб тым, што мы вядзем маніторынг пераследу студэнтаў па палітычных матывах. Гэта парушае Канстытуцыю і не мае тэрміну даўніны. Просім Вас і Вашых калег дасылаць нам канкрэтныя факты падобных дзеянняў супрацоўнікаў ВНУ.

Онлайн-канфэрэнцыя скончана. Аляксандар Мілінкевіч дзякуе ўсім за дасланыя пытаньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0