"Гэта цалкам нармальна — заўсёды ўказ падпісваецца дзесьці за некалькі дзён да скрайняй даты. Скрайняя дата, калі мы кажам пра выбары 23 верасня, адпаведна — 23 чэрвеня. Таму я мяркую, што дзесьці 15-16 чэрвеня гэты дакумент будзе падпісаны і выбары будуць прызначаныя", -- сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.
Нагадаем, што выбары ў палату прадстаўнікоў сёлета будуць упершыню праходзіць па змененым два гады таму выбарчым заканадаўстве. Шэраг палітычных партый ужо заявілі, што збіраюцца іх байкатаваць.