Беларусь дамовілася з кітайскім інвестарам аб захаванні раней агучанага кошту праекта па развіццю Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведаміў віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Калінін. «Мы прыйшлі да кансенсусу, што кошт трох складнікаў праекта — рэканструкцыі дзеючага тэрмінала, будаўніцтва новага тэрмінала і другой узлётна-пасадачнай паласы — складзе не больш за $600 мільёнаў», — сказаў ён.

Бакі дамовіліся аб «ільготным крэдыце пад невялікую стаўку, з адтэрміноўкай». Калінін заўважыў, што крэдыт будзе звязаным. Гэта значыцца, што

кітайцы будуць пастаўляць у Беларусь кітайскае абсталяванне, а кітайскія будаўнікі будуць працаваць па кітайскіх тэхналогіях.

Беларусь супрацоўнічае па гэтым праекце з кітайскай кампаніяй «Точмаш».

Мяркуецца, што працы скончацца да канца 2014 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0