Два 25-гадовыя дзецюкі прыйшлі да 46-гадовага жыхара вёскі Сідаровічы Магілёўскага раёна па грашовую пазыку (мужчына меўся аддаць ім 200 тыс. рублёў). Калі ж ён адмовіўся вярнуць грошы, хлопцы аблілі яго бензінам і кінулі запалку. Мужчыну ахапіла полымя.

Хлопцы спалохаліся магчымых наступстваў, пабеглі ў дом па коўдру і збілі агонь.

Пасля гэтага яны забралі патрэбную суму і сышлі.
Пацярпелы паклікаў на дапамогу суседзяў, тыя выклікалі хуткую і міліцыю.

Вымагальнікі затрыманыя. У дачыненні да іх Магілёўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа за прымус да выканання абавязацельстваў. Падазраваным можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?