Беларусь — асаблівы партнёр Расіі, заявіў Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 31 мая ў рэзідэнцыі «Заслаўе».

«Гэта мая першая паездка за межы Расіі пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта.
Гэта натуральна. Беларусь не проста наш блізкі, але асаблівы партнёр», — цытуе расійскага кіраўніка дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Пуцін, у прыватнасці, адзначыў паспяховае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Так, паводле яго слоў, тавараабарот за 2011 год дасягнуў амаль 40 млрд. долараў, павялічыўшыся прыкладна на 40%. Станоўчая дынаміка захоўваецца і сёлета. «Гэта яўнае сведчанне правільнага выбару ў кірунку інтэграцыі», — падкрэсліў расійскі прэзідэнт.

Пуцін выказаў удзячнасць Лукашэнку за актыўную падтрымку інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы
і гатоўнасць абмеркаваць увесь комплекс актуальных пытанняў, што стаяць на парадку дня дзвюх дзяржаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?