За кароткі час расійская прамая дапамога Беларусі па розных каналах склала прыблізна 5 млрд. долараў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, што праходзіць 31 мая ў рэзідэнцыі «Заслаўе»
.

«Мы бачым, якія няпростыя, але абсалютна правільныя рашэнні прымае кіраўніцтва Беларусі для вырашэння праблем. Вынікі, якія зараз пачынае дэманстраваць эканоміка Беларусі, яшчэ пакажуць сябе ў хуткім часе», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, расійскі бок канстатуе, што беларуская эканоміка зараз працуе з прафіцытам. Гэта адбываецца ў тым ліку дзякуючы таму, што сумесныя намаганні ў межах Адзінай эканамічнай прасторы і дзеянні ўрада Беларусі «даюць пра сябе ведаць».

«Не апошнюю ролю адыграла і наша рашэнне ў сферы энерганосьбітаў», — зазначыў Пуцін. Ён падкрэсліў, што калі ў 2011 годзе Беларусь плаціла за расійскі газ прыблізна 280 долараў ЗША за тысячу кубаметраў, то сёлета — 165,5 долара.

Пуцін канстатаваў, што палітычны дыялог паміж дзвюма краінамі застаецца на самым высокім узроўні. Ён паведаміў, што ў ліпені чакаецца прыезд у Беларусь старшыняў абедзвюх палат Федэральнага сходу Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?