Сёння «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў афіцыйны кліп на песню «Браняносец» з альбома «Рабкор». Самая «баявая» песня альбома мае адпаведны кліп — Міхалок гнеўным рэчытатывам заклікае да неабыякавасці на фоне партрэтаў зніклых у Беларусі Ганчара і Захаранкі, партрэтам расстралянага за тэракт у мінскім метро Улада Кавалёва і кадраў з класічнага фільма Эйзенштэйна. У стварэнні кліпа ўзялі ўдзел і фанаты гурту — менавіта яны намалявалі графіці, якія выкарыстоўваюцца як субтытры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?