Першыя беларускія легкавыя аўтамабілі на сумесным прадпрыемстве з кітайскай кампаніяй "Джылі" ў Барысаве плануецца выпусціць у 2013 годзе, паведаміў сёння журналістам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

"Рэалізацыя гэтага праекта ўжо амаль пачата на дзеючай вытворчасці барысаўскага завода "Аўтагідраўзмацняльнік". У наступным годзе плануецца выйсці на вытворчасць легкавых аўтамабіляў у аб'ёме амаль 10 тыс. штук у год. А да 2019 года чакаецца выпуск 120 тыс. машын у год. Аб аб'ёмах інвестыцый пакуль гаварыць рана, ідуць папярэднія разлікі, узгадненне", - сказаў Барыс Батура, дадаўшы, што аб'ём укладанняў чакаецца на ўзроўні амаль $250 млн.

Першыя беларускія легкавыя аўтамабілі павінны прайсці сертыфікацыю ў Расіі. Паводле слоў старшыні Мінаблвыканкама, атрыманне сертыфіката з'яўляецца абавязковай умовай рэалізацыі праекта.

Будаўніцтва аўтамабільнага завода сумесна з кампаніяй "Джылі" вызначана ў свабоднай эканамічнай зоне "Мінск" у раёне Барысава, ужо адведзены зямельны ўчастак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?