Еўрапейскія фондавыя рынкі абваліліся на фоне апублікаваных звестак пра беспрацоўе ў ЗША, дзе гаворыцца, што яно павялічылася да 8,2%. У маі было створана 69 тыс. працоўных месцаў, што ёсць найменшым паказчыкам з мая мінулага года.

Гэтая,

здавалася б, малазначная навіна наклалася на трывожныя чаканні адносна Грэцыі і трывожную сітуацыю ў банкаўскай сферы Іспаніі, Італіі.

Да таго ж, цэны на нафту апускаліся цягам апошняга месяца. Агульнае іх падзенне склала каля 20%.

Французскі індэкс CAC 40 асеў на 2,4% і дасягнуў 2944,55 пункта. Нямецкі DAX упаў на 3,4%, склаўшы 6051,14 пункта. Брытанскі FTSE 100 абваліўся на 1,35%, да 5248,98 пункта.

Кошт ф’ючэрсаў на нафту маркі Brent працягвае імкліва падаць — знізіўшыся на 3,79%, да $98,01 за барэль. Цана на WTI знізілася на 4,15%, склаўшы $ 82,94 за барэль.

На піку цэнаў Брэнт каціраваўся па 125, а WTI па 105 даляраў.

Паралельна з гэтым ідзе падзенне валют краін, што грунтуюцца на даходаў ад нафты і газу.
У Расіі курс даляра зноў вяртаецца да адзнакі ў 34 рублі. На 15.45 курс даляра вырас на 48,75 капейкі, склаўшы 33,96 рубля. Курс еўра вырас на 42 капейкі, да 41,85 рубля.

Нагадаем, што доўгі час за даляр давалі каля 30, а за еўра — каля 40 рублёў.

Калі падзеі пачнуць разгортвацца па крызіснай спіралі, то і беларускую эканоміку чакае паўтор 2008–2009 гадоў з дэвальвацыяй рубля і змяншэннем экспарту.
Рэч у тым, што наша краіна экспартуе пераважна нафтапрадукты і калій, цэны на які паўтараюць дынаміку нафтавых. Астатнія, несыравінныя тавары займаюць меншую частку ў структуры нашага экспарту. Больш за тое, яны ідуць збольшага ў Расію, якая сама абапіраецца на даходах ад нафтагазу. Беларусь ніяк не можа паўплываць на гэты працэс і будзе залежаць ад цэнаў на нафту, пакуль яе эканоміка не будзе дыверсіфікавана.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?