Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, «кіруючыся прынцыпамі гуманнасці», указамі ад 30 мая памілаваў двух беларускіх кантрабандыстаў — Сяргея Лагуна і Аляксандра Чачурава (абодва 1985 года нараджэння).

10 верасня 2007 года Цвярскі раённы суд Масквы прыгаварыў Чачурава і Лагуна да 14 гадоў калоніі строгага рэжыму, прызнаўшы іх вінаватымі ў кантрабандзе псіхатропных рэчываў (частка 2 артыкула 188 КК РФ) і іх незаконным збыце (частка 3 артыкула 228.1 КК РФ). Грамадзяне Беларусі прывезлі ў Расію тысячу таблетак ад кашлю «Тусал» польскай вытворчасці, дазволеных да продажу ў Беларусі і забароненых у Расіі, бо ўтрымліваюць псіхатропнае рэчыва дэкстраметарфан. Расіянін, які замовіў беларусам прэпарат праз інтэрнэт і назваўся аптэкарам, аказаўся супрацоўнікам службы па наркакантролі. 7 сакавіка 2007 года Чачураў і Лагун былі затрыманы супрацоўнікамі ўпраўлення Федэральнай службы па кантролі за незаконным абаротам наркотыкаў Цэнтральнай акругі Масквы.

29 кастрычніка таго ж года Маскоўскі гарадскі суд знізіў пакаранне асуджаным да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Інфармацыя аб памілаванні беларускіх грамадзян з’явілася на сайце Крамля 1 чэрвеня, пасля візіту Пуціна ў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?