У матчы сустрэліся ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд» і зборная зорак эўрапейскага футболу («Эўропа ХІ»). У склад эўрапейскай зборнай увайшлі некалькі чэмпіёнаў сьвету ў складзе зборнай Італіі, футбалісты гішпанскіх клюбаў «Рэал» (Мадрыд) і «Барсэлёна», італьянскіх клюбаў «Інтэр» і «Мілан», ангельскага «Лівэрпуля», францускага «Ліёна» і нямецкай «Баварыі».

Як памятаем, матч скончыўся лікам зь лікам 4:3 на карысьць «Манчэстэр Юнайтэд».

Па словах прэзыдэнта Эўрапейскай Камісіі Жазэ‑Мануэля Барозу, сустрэча стала «выдатным спосабам адсьвяткаваць 50‑годзьдзе ўтварэньня Эўразьвязу». Футбол «дае ўсім эўрапейцам, незалежна ад краіны, у якой яны жывуць, агульную жарсьць і агульную мову», — падкрэсьліў прэзыдэнт Камісіі.

25 сакавіка адбудзецца сьвяткаваньне 50‑годзьдзя зь дня падпісаньня Рымскай дамовы. Дакумэнт, падпісаны ў 1957 г., стаў фундамантам сучаснага Эўразьвязу.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0