Пажар здарыўся а 4-й гадзіны раніцы ў нядзелю. Выратавальнікаў выклікалі мясцовыя жыхары.
На месца прыехалі 12 аўтамабіляў МНС. За паўтары гадзіны пажар быў ліквідаваны і полымя не перакінулася на суседнія будынкі сярэдзіны XIX стагоддзя.
Пацярпелых няма, прычыны пажару высвятляюцца.

