У Петрыкаве сямігадовае дзіця забралася на мясцовую электрычную падстанцыю 110 кВ, дзе было сур’ёзна траўмавана токам.

Дзіця знайшлі на тэрыторыі падстанцыі 2 чэрвеня. Персанал Петрыкаўскіх раённых электрычных сетак перадаў хлопчыка медыкам.

Паводле слоў супрацоўнікаў РЭС,

прыкладна ў 14.00 хлопчык пералез праз агароджу падстанцыі, залез на адну з ячэек станцыі, дзе дакрануўся галавой да токавядучага кабелю, у выніку яго ўдарыла токам.

На гэты момант дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі з апёкам галавы 3-4-й ступені, апёкам верхніх і ніжніх канечнасцяў 2-й ступені, чэрапна-мазгавой траўмай. У яго абпалена прыблізна 5% паверхні цела, стан стабільна цяжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?