За шкоду экасістэме яму пагражае штраф, паведамляе СТВ. Праблема ўтылізацыі адкідаў крухмальнага завода ператварылася ў экалагічную праблему рэгіёна. Паводле падлікаў эколагаў, загінула каля 11 тысяч насельнікаў ракі: плотка, акунь, шчупак. Экалагічная шкода ацэньваецца ў 700 мільёнаў рублёў. Паказчык забруджвання ў рацэ ў 8,5 разоў перавысіў норму. Узровень кіслароду знізіўся да 2%, а для жыцця рачной фаўны трэба мінімум 6%.

«Скід несанкцыянаваны, таму што ён адбываўся не з тэхналагічных адтулін ачышчальных збудаванняў, а з адтулін у ніжняй частцы чэкаў, што прывяло да біялагічнага забруджвання вады.

Абсталяванне крухмальнага цэха патрабавала замены яшчэ 20 гадоў таму, аднак увесь гэты час функцыянуе, больш за тое, цяпер завод кругласутачна перапрацоўвае некандыцыйную бульбу з усёй вобласці. Састарэлыя сістэмы ачысткі пры такіх магутнасцях, імаверна, не спраўляюцца.

З вынікамі праверкі прадпрыемства гатовае паспрачацца ў судзе. Атруціць рыбу, на думку дырэктара, магло і ЖКГ, чые старыя калектары знаходзяцца на дне возера. А крухмальны цэх у былыя часы зліваў у раку і пабольш сцёкавых вод», — сказаў начальнік Талачынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Павел Крывецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?