Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў. Раніцай па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей моцныя дажджы, месцамі па паўднёвым усходзе навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём усходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–10°С, па поўдні да плюс 12°С,

днём плюс 14–20°С, па паўднёвым усходзе плюс 21–24°С.

У Мінску 5 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, у другой палове дня часам дождж. Вецер ноччу няўстойлівы, слабы, днём усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–9°С,

днём плюс 16–18°С.

6 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–14°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С,

днём плюс 14–21°С.

7 чэрвеня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–11°С,

днём плюс 16–23°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?