Арыштаваны былы кіраўнік Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла, пацвердзілі НН у Следчым камітэце Беларусі.

Уладзімір Тачыла быў змешчаны пад варту 21 мая. Яму прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3. арт.424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

***

Жыхары Полацка перакананыя, што гэты арышт — вынік непаразуменняў, якія былі паміж Уладзімірам Тачылам і старшынём аблвыканкама Аляксандрам Косінцам, дадае Радыё Свабода Палачане згадваюць, як непрадказальна Уладзіміра Тачылу здымалі з пасады: у лютым 2011 года звесткі пра тое, што яго знялі, былі абнародаваныя якраз тады, калі старшыня гарвыканкама браў удзел у гарадскім сходзе і нічога не падазраваў пра змены ва ўласнай кар’еры.

На месца Тачылы быў прызначаны новы старшыня гарвыканкама: Аляксандр Рыгоравіч Пазняк. Спадара Пазняка прыслалі ў Полацк з Віцебска, тады як спадар Тачыла быў карэнны палачанін. У Полацку згадваюць і ягоныя выступы па-беларуску на афіцыйных імпрэзах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?