Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справаздачу пра дзейнасць усіх адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за 2011 год. Яна дазваляе даведацца пра прыбытковасць ці стратнасць 2250 арганізацый краіны. Сярод іх ёсць і адзінае акцыянернае таварыства, якое займаецца выпускам газеты.

Гаворка вядзецца пра «Народную газету». Па статуце яна з’яўляецца ААТ, хоць кантрольны пакет і належыць дзяржаве.
Рэшта акцый — у 77 чалавек з «творчага калектыву рэдакцыі».

У пачатку 1990-ых газета была адной з самых чытаных у краіне. «Народная газета» была друкаваным органам Вярхоўнага Савета, адстойваючы дэмакратыю. Галоўным рэдактарам выдання быў Іосіф Сярэдзіч.

У 1995-м Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змене кіраўніцтва «Народнай газеты». З таго часу выданне фактычна абслугоўвала патрэбы дзяржаўных прапагандыстаў.

Паводле леташніх дадзеных, у рознічны продаж трапляе толькі 7% накладу, у той час як 93% газет распаўсюджваеца па падпісцы, часам прымусовай. Пры гэтым

наклад «Народнай газеты» складае каля 30 тысяч асобнікаў.
У выданні працуе 74 чалавекі.

Прасочым, як працавала выданне ў крызісны 2011 год. У першым і другім квартале баланс ААТ «Народная газета» дзіўным чынам складаў роўна нуль рублёў. Такая самая сітуацыя назіралася ў выпадку яшчэ 12 акцыянерных таварыстваў, пераважна датаваных з бюджэту, напрыклад, мясакамбінатаў.

Страты ад дзейнасці газеты кампенсаваліся за кошт «пазарэалізацыйных даходаў», якія склалі амаль 300 мільёнаў рублёў.

У трэцім квартале таямнічая дапамога ўсохла да 15 мільёнаў рублёў і, як вынік, газета стала стратнай ажно на 333 мільёны. Чацвёрты квартал адзначыўся аднаўленнем дапамогі. Пазарэалізацыйныя даходы склалі 77 мільёнаў, таму і газета зноў стала прыбытковай на 66 мільёнаў. Нягледзячы на такія фінансавыя скачкі, выданне спраўна працягвала выходзіць, на чытачах крызіс не адбіўся ніяк.

Такім чынам,

вынік працы ААТ «Народная газета» за 2011 год склаў мінус 267 мільёнаў рублёў. У той жа час страты ад рэалізацыі прадукцыі дасягнулі 658 мільёнаў. Гэта больш за $140 тысяч у пераліку на сярэдні курс Нацбанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?