Святлана Шылава, намеснік старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі, у эфіры перадачы «Не толькі жанчына ведае» на тэлеканале «Беларусь 1» распавяла пра сваё стаўленне да колькасці дзяцей, якая павінна быць у беларускай сям’і.
На яе думку, трэба вярнуць у грамадства і людскую свядомасць тое, што
мець вялікую сям’ю — гэта прэстыжней, чым мець адно дзіця. «Чаму французы нараджаюць не менш за трое дзяцей?» — задала яна рытарычнае пытанне. «Можа, заробкі іншыя?» — пацікавілася вядучая.«Ну, калі мы з вамі зараз пачнем лічыць эканамічны складнік — ён не паўплывае. Я магу сказаць, што я вырасла ў вялікай сям’і. У мяне 4 старэйшыя браты. Нашы бацькі далі нам усім вышэйшую адукацыю. Я лічу, яны выхавалі нармальных, самадастатковых дзяцей, у нас вельмі дружная сям’я», — распавяла дэпутат.
«Шматдзетная сям’я — гэта маленькая дружная ячэйка, дзе ёсць паразуменне, дапамога і падтрымка.
А вось адно дзіця ці два — гэта ўсё ж такі ёсць выпрацоўка эгаізму. Калі я адзін, то ўсё для мяне.І потым вырасце дакладна такая ж маладая мама, вырасце такі ж малады тата, які скажа: «Не, дастаткова, а то ў мяне не будзе Мэрсэдэса». Або: «У мяне не будзе лішняга норкавага футра», — упэўненая Шылава. Парыруючы заўвагі, што заробку можа не хапіць на памперсы для ўсіх, намеснік старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў падкрэсліла:
«Я вам магу сказаць як доктар: нават — не абавязкова памперсы. І між іншым — гэта не вельмі добра для рэпрадуктыўнага здароўя хлопчыка і дзяўчынкі. Гэта я вам кажу як спецыяліст».«Я мяркую, 3 млн для таго, каб выхоўваць у сям’і двух дзяцей, — дастаткова. Быў перыяд
Што тычыцца бюджэту пражытачнага мінімуму, які складае зараз крыху больш за 700 тысяч рублёў, то Шылава заўважыла, што ён не забяспечвае шыкоўнага жыцця, але не дасць памерці.
* * *
Паводле начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марыны Арцёменкі, большасць сем’яў у Беларусі маюць адно дзіця — 65,8%.Двух дзяцей маюць 28,9% сем’яў, трох і больш — прыкладна 5%.