Улады Сірыі абвясцілі ў аўторак пра высылку з краіны паслоў заходніх краін.

«Персонамі нон-грата» абвешчаныя паслы ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Турцыі, Італіі і Іспаніі. Акрамя таго, аналагічнае рашэнне прынята ў дачыненні да павераных у справах Бельгіі, Балгарыі, ФРГ і Канады.

У канцы мая шэраг заходніх краін вырашылі выслаць паслоў Сірыі і іншых сірыйскіх дыпламатаў у сувязі з масавымі забойствамі мірных жыхароў у сірыйскім пасёлку Хула 25 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?