Здарэнне адбылося ў аўторак, каля 13:30, на скрыжаванні вуліц Жыновіча і Матусевіча. Кіроўца (1984 г. н.) «Fiat Punto» збіў трохгадовае дзіця, якое з мамай пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

«Мама з дзіцем пераходзілі дарогу, кіроўца іх прапусціў, але не пераканаўся, што тыя ўжо выйшлі на ходнікі, і працягнуў рух. А ў нейкі момант дзіця выпусціла руку мамы, пабегла назад і трапіла пад машыну», — распавялі інспектары.

З тупой траўмай жывата хлопчыка даставілі ў бальніцу.

ДАІ нагадвае кіроўцам, што пры набліжэнні да пешаходнага пераходу яны павінны пераканацца, што пешаходы перайшлі праезную частку і апынуліся на ходніках. Асабліва ўважлівымі трэба быць, калі на праезную частку выйшла дзіця. «Дзеці могуць прыняць нечаканае, спантаннае рашэнне, і лепш лішні раз перастрахавацца», — адзначылі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?