Пасля завяршэння народнага IPO акцыі Мінскага завода пеністых він будуць прадавацца па больш высокіх цэнах,
паведаміла начальнік упраўлення дзяржаўнай уласнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ала Сакалоўская 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Па стане на 5 чэрвеня ў нас прададзена больш чым 5% акцый ад заяўленай колькасці. Мяркуецца, што за апошнія дзесяць дзён, якія засталіся да канца правядзення праекта „Народнае IPO“, мы прададзім больш чым 15% акцый — з улікам заявак, якія ўжо пададзены. У апошнія дні цікавасць да набыцця акцый узрасла ў асноўным у юрыдычных асоб», — паведаміла Сакалоўская.

Нагадаем, народнае IPO завяршаецца 15 чэрвеня.
Акцыі прадаюцца па намінальным кошце 171 тыс. 450 рублёў. Па стане на 1 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы прададзена 12,5 тыс. акцый на 2 млрд. 152 млн. рублёў, што складае 5,23% ад плануемага аб’ёму размяшчэння.

Сакалоўская падкрэсліла, што пасля завяршэння IPO акцыі будуць прадавацца ўжо па больш высокай цане. «У наступным акцыі будуць прадавацца праз другую эмісію, іх кошт узрасце. Продаж будзе прадугледжаны пад канкрэтныя інвестыцыйныя праекты па рыначным кошце», — сказала Сакалоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?