Як паведаміла «Белсату» жонка Пыжыка, сёння яго затрымала польская паліцыя. Цягам 3–5 дзён яго дэпартуюць у Беларусь.

Былы жодзінскі следчы быў вымушаны ўцячы ў Польшчу пасля адмовы распачынаць крымінальную справу «афганца» Аляксандра Камароўскага ў час, калі той вылучаўся ў жодзінскі гарсавет. Пасля Андрэй Пыжык зрабіў адкрытую заяву пра тое, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. А нядаўна выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсату» «Страх у краіне спакою», прысвечаным тэракту ў менскім метро. Пасля гэтага беларускі бок заявіў яго ў вышук праз «Інтэрпол».

Паводле жонкі Андрэя Пыжыка Юліі, учора яго запрасіў да сябе польскі ўчастковы, сказаўшы, што з’явіліся нейкія праблемы з атрыманнем статусу ўцекача. Пасля гэтага жанчына даведалася, што Андрэя Пыжыка дэпартуюць у Беларусь цягам некалькіх дзён.

«Ён паспеў перадаць цыдулку, у якой звязвае сваё затрыманне з тым, што выказваўся ў фільме „Страх у краіне спакою“.

Ніхто не папярэдзіў, пайшоў да таго ўчастковага і не вярнуўся», — кажа жонка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?