«Другі чалавек» у «Аль-Каідзе» забіты ударам амерыканскага беспілотніка
ЗША нанеслі яшчэ адзін удар па міжнародным тэрарызме.
«Другі чалавек» у «Аль-Каідзе» забіты ударам амерыканскага беспілотніка
У Пакістане ў выніку ўдару амерыканскага беспілотнікі забіты Абу Ях’і аль-Лібі, які лічыўся другім чалавекам у іерархіі «Аль-Каіды», заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Джэй Кэрні.
«Гэтая смерць — яшчэ адно звяно ў ланцугу заняпаду, якое адчувае кіраўніцтва „Аль-Каіды“ на працягу апошніх некалькіх гадоў, і гэты заняпад спустошыў верхавіну „Аль-Каіды“ да такой ступені, што ўжо не відаць яснага пераемніка (для Абу Ях’і аль-Лібі)», — цытуе Кэрні Associated Press.
Раней крыніца ў пакістанскім «Талібані» пацвердзіла Reuters гібель Абу Ях’і аль-Лібі. Такім чынам, яго смерць сталася самым значным этапам у барацьбе ЗША супраць «Аль-Каіды» з моманту забойства Усамы бен Ладэна ў пачатку траўня мінулага году.
Як паведамляе тэлекампанія Fox News, удар амерыканскага беспілотнікі, які забіў Абу Ях’і аль-Лібі, быў нанесены яшчэ ў панядзелак. Ён прыйшоўся па раёне Мір-Алі ў Паўночным Вазірыстане.