Фота «Віртуальны Брэст».

Фота «Віртуальны Брэст».

Фота «Віртуальны Брэст».

Фота «Віртуальны Брэст».

Фота «Віртуальны Брэст».

Фота «Віртуальны Брэст».

6 чэрвеня ўвечары на дваровай тэрыторыі вул. Суворава ў Брэсце адбылося лабавое сутыкненне дзвюх легкавушак — Mazda і Nissan, паведамляе Auto.onliner.by. Паводле інфармацыі ДАІ рэгіёну, кіроўца першага аўтамабіля выехаў на паласу сустрэчнага руху, што і паслужыла прычынай аварыі. Як аказалася, за рулём Mazda знаходзіўся п’яны малады берасцеец (1984 г. н.). Вёў ён сябе неадэкватна. «Пры затрыманні ён аказваў супраціў і нанёс некалькі ўдараў у вобласць грудзі інспектару, — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі. — Прыйшлося выклікаць падмогу і ўжыць спецсродкі».

Адразу пасля ДТЗ на месца здарэння прыбыла машына хуткай дапамогі. У Nissan ехала двое дзяцей, за рулём знаходзілася іх мама. Адно дзіця павезлі ў шпіталь для правядзення абследавання. Паводле звестак ДАІ, няма прычын меркаваць, што яно сур’ёзна пацярпела — лекары вырашылі «перастрахавацца». Больш ніхто не пацярпеў.

Па словах відавочцаў, кіроўца Mazda не стаў хавацца, ён заставаўся на месцы, аднак пачаў грубіць інспектару, пасля накінуўся на яго. Як паведамляюць відавочцы, міліцыянты, якія прыбылі ў якасці падмацавання, прыкавалі кіроўцу Mazda кайданкамі да дзвярэй машыны, але гэтым усё не абмежавалася: малады чалавек і далей спрабаваў вырвацца, міліцыянтам давялося надзець другія кайданкі.

«Кіроўца Mazda быў дастаўлены ў медустанову для праходжання агляду на наяўнасць алкаголю ў крыві, — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі. — Прыбор паказаў 2,2 праміле».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?