Падсудныя былі прызнаны вінаватымі ў правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання).

Як паведамлялася, у першай палове дня рэдактар газеты «Глос з-над Немна» Гражына Шалкевіч была прыгаворана да штрафу ў 50 базавых велічынь (5 млн. рублёў), пенсіянерка Станіслава Цывунчык — у 20 базавых велічынь (2 млн. рублёў).

Пасля абеду асуджана пенсіянерка, інвалід другой групы Хенрыка Шалкоўска на 17 базавых велічынь (1 млн. 700 тыс. рублёў). Віталь Ждановіч аштрафаваны на 20 базавых велічынь (2 млн. рублёў). Ірэна Міклаш атрымала штраф у 15 базавых велічынь (1 млн. 500 тыс. рублёў). Аператар Юлія Каляда аштрафавана на 25 базавых велічынь (2 млн. 500 тыс. рублёў), а Пётр Кабала — на 23 базавыя велічыні (2 млн. 300 тыс. рублёў).

Як адзначыў старшыня галоўнай рады нефармальнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут,

7 чэрвеня працягнецца суд над грамадскім актывістам Эдуардам Дмухоўскім па аналагічным абвінавачанні. Ён быў перанесены, бо суддзя запатрабаваў з міліцыі відэаматэрыялы пікета.

***

Нагадаем, 1 чэрвеня падчас несанкцыянаванага пікета ў абарону польскай школы каля будынка Гродзенскага аблвыканкама было затрымана каля 20 чалавек, у тым ліку некалькі журналістаў. Падставай для правядзення акцыі стала занепакоенасць планамі стварэння рускамоўных класаў у гродзенскай школе № 36 з польскай мовай навучання.

Каля двух тыдняў таму пасольства Польшчы ў Мінску накіравала беларускім уладам адпаведную ноту, у якой нагадала аб падпісаным з беларускімі партнёрамі пагадненні, якое гарантуе, што школа № 36 у Гродне павінна заставацца польскамоўнай, бо яе будаўніцтва поўнасцю фінансавалася польскімі ўладамі. Супраць увядзення ў гэтай школе рускамоўных класаў таксама выступаюць многія бацькі вучняў. Яны падпісалі петыцыю, у якой выказана занепакоенасць тым, што беларускія ўлады імкнуцца такім чынам выціснуць польскамоўнае навучанне.

Начальнік аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека заявіў БелаПАН, што ніхто не разглядае пытанне аб змене статусу сярэдняй школы № 36 Гродна з польскай мовай навучання. Абмяркоўваецца пытанне аб магчымасці размяшчэння на базе гэтай установы адукацыі двух класаў суседняй школы, якая працуе ў рэжыме перагрузкі. Ламека падкрэсліў, што размова ідзе менавіта аб арэндзе двух вучэбных памяшканняў у школе № 36.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?