У ходзе сённяшняга выступу з гадавым пасланнем у Сейме Літвы прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, разважаючы аб знешняй палітыцы, адзначыла, што для бяспекі Літвы важнае значэнне мае стабільнае суседства.

У якасці прыкладу, яна прывяла сумесныя праекты з Польшчай і цікавасць Літвы да Беларусі.

«Для бяспекі Літвы важнае значэнне мае канструктыўнае і стабільнае суседства. Таму для нас важная рэалізацыя стратэгічных праектаў у галіне энергетыкі і бяспекі з Польшчай, -- сказала прэзідэнт. -- А незалежная Беларусь -- цікавасць Літвы. Я заўсёды выступала і буду выступаць за метад дыялогу і супрацоўніцтва з суседзямі. Аднак гэта не азначае, што можна з цярпеннем ставіцца да паводзінаў, скіраваных супраць дэмакратычных прынцыпаў і парушэння правоў чалавека», -- падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?