Беларуская федэрацыя футбола 8 чэрвеня адпраўляе ў ФІФА папярэднюю заяўку нашай алімпійскай каманды, у якую ўключаныя 35 гульцоў.

На першым этапе скарачэння галоўны трэнер зборнай Георгій Кандрацьеў пакінуў па-за абоймай 8 гульцоў. Гэта Аляксандр Глеб, Антон Пуціла, Сяргей Кісляк, Мікіта Букаткін, Аляксандр Макась, Алег Патоцкі, Дзмітрый Хлебасолаў і Арцём Гамялько.

Канчатковую заяўку на Алімпіяду неабходна падаць у ФІФА да 9 ліпеня. У яе будуць уключаны ўсяго 18 гульцоў, адабраных выключна з папярэдняга «спісу 35».

На 8 чэрвеня ён выглядае так:

брамнікі — Аляксандр Гутар (1989 г.н.), Андрэй Шчарбакоў (1991), Арцём Сарока (1992) (усе — БАТЭ), Уладзімір Пяцігорац (1990; «Гарадзея»), Філіп Вайцяховіч (1990; «Фрэй Табі», Швецыя);

абаронцы — Аляксей Казлоў, Юрый Рыжко (абодва — 1989; «Тарпеда-БелАЗ»), Максім Вітус (1989; «Нёман»), Ігар Кузьмянок (1990; «Гомель»), Дзяніс Палякоў (1991), Ягор Філіпенка (1988) (абодва — БАТЭ), Арцём Рахманаў (1990; «Мінск»), Віталь Гайдучык (1989; «Брэст»), Аляксей Гаўрыловіч (1990; «Нафтан»), Сяргей Палітэвіч (1990), Алег Вераціла (1988) (абодва — «Дынама» Мінск);

паўабаронцы — Дзмітрый Бага (1990), Рэнан Брэсан (1988) (абодва — БАТЭ), Ілля Алексіевіч (1991; «Гомель»), Юрый Кендыш, Арцём Салавей (абодва — 1990; «Тарпеда-БелАЗ»), Аляксандр Перапечка (1989; «Белшына»), Станіслаў Драгун (1988) («Дынама» Мінск), Міхаіл Гардзяйчук (1989; «Белшына»), Павел Няхайчык (1988; «Дынама» Масква), Міхаіл Сівакоў (1988; «Зулте-Варэгем» Бельгія);

форварды — Ягор Зубовіч (1989; «Нафтан»), Андрэй Варанкоў (1989; «Нёман»), Уладзімір Юрчанка (1989; «Тарпеда-БелАЗ»), Максім Скавыш (1989; «Белшына»), Уладзімір Хвашчынскі (1990; «Брэст»), Павел Савіцкі (1994; «Нёман»), Сяргей Карніленка (1983; «Крылы Саветаў» Самара), Віталь Радзівонаў (1983, БАТЭ), Віталь Кібук (1989; «Дынама» Мінск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?