Фота belta.by

Фота belta.by

Івану Паўловічу, які загінуў, было толькі 20 гадоў.

Івану Паўловічу, які загінуў, было толькі 20 гадоў.

Бойка адбылася ўначы 7 чэрвеня каля Дома культуры ў в. Аздамічы Столінскага раёна.

Кампанія мясцовых маладых людзей выпівала ў двары непадалёк, калі да клуба пад’ехалі «чужыя», хлопцы з Бярозаўскага раёна.

З чаго пачалося высвятленне адносінаў, невядома. Але скончылася бойкай: шасцёра вяскоўцаў супраць чатырох прыезжых. У руках з’явіліся нажы. У выніку

20-гадовы Іван Паўловіч ад атрыманых траўмаў памёр па дарозе ў бальніцу.

Чатырох шпіталізавалі. Трое атрымалі нязначныя раненні — пасля агляду іх адпусцілі. (Такім чынам, зусім не пацярпелі толькі два ўдзельнікі бойкі з дзесяці.)

У забойстве падазраюцца 24-гадовы жыхар в. Нівы Бярозаўскага раёна і 19-гадовы жыхар Белаазёрска. Апошні раней быў судзімы за крадзеж. Яго і затрымалі на месцы бойкі. А другі паспеў з’ехаць.

Яго знайшлі павешаным у Тураве, у суседнім Жыткавіцкім раёне.

Крымінальная справа заведзеная па п.13 ч.2 арт.139 (забойства з хуліганскіх меркаванняў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне аж да расстрэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?