За заслугі ў развіцці міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пяцёра ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.

Узнагароды ўдастоены камандзір мотастралковага батальёна 21-й асобнай мотастралковай брыгады 2-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнай ваеннай акругі падпалкоўнік Канстанцін Гапаненка і камандуючы 2-й агульнавайсковай арміяй гэтай акругі генерал-маёр Аляксандр Жураўлёў.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны
камандзір авіяцыйнай эскадрыллі авіяцыйнай групы 6972-й авіяцыйнай базы камандавання Ваенна-паветраных сіл і проціпаветранай абароны Паўднёвай ваеннай акругі падпалкоўнік Аляксандр Канаваленка, галоўны інспектар-штурман штурманскай службы Упраўлення начальніка авіяцыі (Галоўнага камандавання Ваенна-паветраных сіл) Заходняй ваеннай акругі палкоўнік Анатоль Міняйла, камандзір гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна 6-й асобнай танкавай брыгады 20-й агульнавайсковай арміі (аператыўнага камандавання) Заходняй ваеннай акругі маёр Аляксандр Паўлышын.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?