Для расіян у Беларусі ўяўляюць цікавасць тры кірункі турызму, паведаміў кіраўнік Федэральнага агенцтва па турызме Расіі Аляксандр Радзькоў.

«Па-першае, Беларусь — гэта транзітная краіна для многіх расійскіх турыстаў, якія на аўтобусах падарожнічаюць у Еўропу. Тут ёсць магчымасць пераначаваць, азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі, замовіць экскурсійныя праграмы. Другі турпрадукт, які вельмі запатрабаваны расіянамі, — гэта аздараўленчы турызм. Я думаю, прыкладна 70% пуцёвак, якія рэалізуюцца ў беларускія санаторныя комплексы, выкупляюць расіяне», — сказаў Радзькоў.

Трэцім і самым перспектыўным кірункам ён назваў сельскі турызм.
«Тут вельмі актыўна развіваюцца аграсядзібы. Для Масквы і Санкт-Пецярбурга, мегаполісаў, гэта вельмі запатрабавана і вельмі актуальна, таму што, на жаль, такі прадукт, напрыклад, у Падмаскоўі вельмі рэдкі», — адзначыў спецыяліст.

Паводле яго слоў, усе тры кірункі «маюць вельмі вялікую перспектыву». «Для расіян беларускі турыстычны рынак зразумелы і блізкі», — падкрэсліў Радзькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?