Супрацоўнікамі Мсьціслаўскага РУУС 14 сакавіка затрыманы Алесь Мазур. Па непацьверджаных зьвестках затрыманьне адбывалася на беларуска-расейскай мяжы. Алесь пасьпеў “эсэмэскай” паведаміць пра тое, што затрыманы і знаходзіцца ў Мсьціслаўскім РУУС. Як стала вядома, на допыце прысутнічалі супрацоўнікі КДБ. Прычыну затрыманьня не патлумачылі.

Алесь Мазур актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай апазыцыі, ён быў адным з выдаўцоў газэты “Навінкі”.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?