Першы гол чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года, што стартаваў а 19-й гадзіне ў Польшчы забіў гулец зборнай Польшчы і дортмундскай «Барусіі» Роберт Левандоўскі.

Адбылося гэта на 17-й хвіліне (асіставаў Лукаш Пішчык — таксама гулец «Барусіі»).

Польшча ў Варшаве пры паўнюткім стадыёне гуляе з Грэцыяй — 1:0.

Вечарам, а 21:45 гуляюць Расія і Чэхія. Матч пройдзе ў Уроцлаве.

Гульні Еўра-2012 паказвае «Беларусь-2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?